Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці...
Published 10/30/23
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі запамінальную ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”. Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі ўспамінамі. То слухаем.
Published 10/06/23