Максім Жбанкоў. Ці пачне ГУБАЗіК паліць на плошчах беларускія кнігі
Listen now
Description
Вядомага беларускага выдаўца Андрэя Янушкевіча пасадзілі на 10 сутак за краты. Першым “званочкам” таго, што ўлады маюць пытанні да выдавецтва “Янушкевіч”, было высяленне яго з офіса ў сакавіку. Андрэй не разгубіўся, не з’ехаў за мяжу, а насуперак усяму адкрыў кніжную краму “Кнігаўка”, куды перацягнуў свой бізнес. У дзень адкрыцця,16 траўня, у кнігарню прыйшлі сілавікі і прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца кнігі на беларускай мове. Тым часам “ябацькі” ходзяць па крамах і “кашмараць” іх супрацоўнікаў за тое, што яны прадаюць літаратуру, ілюстраваную беларускай сімволікай. Яны прымушаюць гандляроў здымаць з палічак такія выданні. Такім чынам, сітуацыя з беларускімі кніжнікамі трошкі не дацягвае да 1933 года, калі нацысты палілі непажаданую літаратуру на плошчах? Ці можа такое паўтарыцца ў сучаснай Беларусі? Чаму ўлады не першы раз чапляюцца да незалежных выдаўцоў? Якую пагрозу нясе модная беларуская літаратура пуцінскай імперыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае беларускі культуролаг і крытык Максім Жбанкоў.
More Episodes
Жыццё з ПТСР і суцяшальныя жарты — Еўразум за 27 сакавіка | Новости Беларуси за 27 марта by Euroradio
Published 03/27/24
Published 03/27/24
Расія сумесна з Беларуссю рыхтуецца да “бліцкрыгу на Вільню” і нават да выкарыстання ядзернай зброі. Такую заяву зрабіў 24 сакавіка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык, выступаючы на мітынгу з нагоды 106-гадавіны абвяшчэння Беларускай...
Published 03/27/24