Альгерд Бахарэвіч. Экстрэмізм “Сабак”: у чым ён і чаго чакаць далей
Listen now
Description
Больш за год спецыяльна адабраныя ў адмысловую камісію людзі спрабавалі адужаць “Сабак Еўропы” Альгерда Бахарэвіча. І паспрабаваць зразумець, пра што там ідзе гаворка і што чытачу імкнуўся давесці аўтар. Было складана. Пра гэта сведчыць тое, колькі часу “дзяржаўныя крытыкі” не маглі вынесці вердыкт. Нарэшце, і стала гэта вядома амаль выпадкова, кнігу "Сабакі Еўропы” прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”… Што экстрэмісцкага прыхаваў аўтар у сваім творы і ці варта яго віншаваць з такім прызнаннем яго таленту? Як рэпрэсіі і пошукі ворагаў уплываюць на беларускую літаратуру? Ці варта чакаць, што ў хуткім часе на плошчах беларускіх гарадоў распаляць вогнішчы з кніг? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае літаратар Альгерд Бахарэвіч.
More Episodes
Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля by Euroradio
Published 04/19/24
Published 04/19/24
Вымушаная эміграцыя — яшчэ не падстава для таго, каб кідаць займацца творчасцю ці спыняць творчыя пошукі. Безумоўна, творчаму чалавеку заўсёды было няпроста — што ў Беларусі, што цяпер у эміграцыі. І падтрымка творцаў, дапамога ім у рэалізацыі сябе і сваіх задумаў заўсёды былі актуальнымі....
Published 04/19/24