«Фарбы паралельнага свету» – зборнік апавяданняў і эсэ журналіста, актывіста, палітвязня Міколы Дзядка, арыштаванага ў 2010 годзе і разам з сябрамі Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам, асуджанага 27.05.2011 па так званай «справе анархістаў» на 4,5 гады пазбаўлення волі. За 5 дзён да сканчэння тэрміну Мікола быў пакараны дадаткова паводле арт. 411 КК («парушэнне рэжыму адбыцця пакарання») яшчэ на 1 год. Выйшаў на волю ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні ад 22.08.2015.
Мэту кнігі «Фарбы паралельнага свету», якая складаецца з 13 апавяданняў, сам аўтар...