20 episodes

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння
-па-беларуску
-з пошлымі жартачкамі

...і з фалічным сімвалізмам!

Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership
Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by

Гісторыя беларускага сэкс‪у‬ Гісторыя беларускага сэксу

    • History

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння
-па-беларуску
-з пошлымі жартачкамі

...і з фалічным сімвалізмам!

Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership
Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by

    Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія

    Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія

    Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам!


    У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў.


    Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая патлумачыць наіўным юзеркам вагін©, 






    чаму беларуская гінекалогія такая страшная,
    як рабілі аборты нашыя прапрабабулі,
    якая сувязь паміж унутрыматкавай спіраллю і персцёнкам у похве,
    чаму "цнатлівак" не аглядаюць з люстэркам,
    што адказваць на пытанне: палавым жыццём жывеце - калі ты толькі мастурбуеш (затое актыўна), 
    чаму прышчэпка ад ВПЧ каштуе амаль як нырка





    Падтрымаць нас кавай: https://buymeacoffee.com/belsexhistory

    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Інстаграм гінекалагіні Сашы: https://www.instagram.com/gvozd.eva/

    • 47 min
    Гінекалогія 2.0: чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і водка ад затрымак

    Гінекалогія 2.0: чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і водка ад затрымак

    Беларуская народная гінекалогія! Чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і малочніцы, небяспека мачавыпусканне на вагонь і супраць месяца.



    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    • 20 min
    Гінекалогія 1.0: акушэрскі гвалт, слатшэймінг і страшнае крэсла

    Гінекалогія 1.0: акушэрскі гвалт, слатшэймінг і страшнае крэсла

    Гінекалогія - страшнае слова, якое прымушае баяцца і малых дзяўчынак, і дарослых жанчын*. Трыгер ворнінг: гінекалагічны гвалт.



    Усе мы са школы чулі дзікія гісторыі пра балючыя агляды на гінекалагічным крэсле, лекарак, якія саромяць за наяўнасць сэксуальнага жыцця і акушэрак, якія крычаць матам на няшчасных парадзіх.



    На жаль, некаторыя з гэтых гісторыя - зусім не байкі, а цалкам гістарычныя падзеі, якія напаткалі нават вядоўцаў гэтага падкаста.



    Пра тое, як мы змагаліся з жорсткімі гінекалагіцамі, атрымлівалі траўмы і ачуньвалі ад іх, слухайце ў гэтым выпуску.



    Увага! У гэтым выпуску даволі дрэнны гук. Калі вы не дасце рады такое слухаць - пераходзьце да "Гінекалогія: частка 2". Гэты выпуск ужо ёсць на ўсіх платформах, і гук там значна лепшы. Прыемнага праслухоўвання.



    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    • 22 min
    Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту

    Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту

    Працягваем размовы пра цяжарнасць, роды і іх наступствы для грамады. 



    Як мусілі сябе паводзіць сваякі і суседзі парадзіхі, каб роды прайшлі паспяхова?

    Чаго не мусіў рабіць муж падчас цяжарнасці, каб не пашкодзіць дзіцёнку? 

    Што чакала жанчыну, якая рабіла аборты? 

    Чаму за забойства байструка не было крымінальнай адказнасці, але ўся грамада ад гэтага цярпела? 



    Даведаецеся ў гэтым выпуску 😏



    Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай.

    Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка,

    акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай.

    Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і

    "Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна





    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

    Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

    • 33 min
    Цяжарнасць і роды: народны тэст на цяжарнасць, саплівы конь і небяспечны кут стала

    Цяжарнасць і роды: народны тэст на цяжарнасць, саплівы конь і небяспечны кут стала

    Нараджэнне дзіцяці ў беларускай культуры мела вялікі сэнс не толькі для
    сям’і гэтага дзіцяці, але і для ўсёй навакольнай грамады. З улікам вялізарнай
    дзіцячай смяротнасці, якое суправаджала беларускае грамадства доўгія-доўгія
    стагоддзі, нашыя продкі вынайшлі мноства захадаў, каб абараніць бацькоў ад
    гэтай страты.

    Вы здзівіцеся, як шмат рытуальных аскепкаў, якія датычаць цяжарнасці і
    родаў, захавалася да нашых дзён. Калі вам у дзяцінстве забаранялі сядзіць на
    куту стала, вы маеце знаёмых, якія адмаўляліся наведаць цырульню падчас
    цяжарнасці, а вашыя бацькі ўсё больш настойліва цікавяцца, калі ж унукі, шчыра
    запрашаем паслухаць гэты выпуск. Тут вы знойдзеце тлумачэнне, адкуль усё гэта
    ўзялося і якую сувязь мае з беларускім фальклорам.





    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

    Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.






    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

    Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

    • 36 min
    Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны

    Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны

    Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку.

    - Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы?

    - Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес?

    - Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”?

    - Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе”



    Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”.

    А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016).



    Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory

    Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

    • 47 min

Top Podcasts In History

The Rest Is History
Goalhanger Podcasts
Tides of History
Wondery / Patrick Wyman
American Scandal
Wondery
Everything Everywhere Daily
Gary Arndt | Glassbox Media
American History Tellers
Wondery
Dan Carlin's Hardcore History
Dan Carlin