16 episodes

Абсолютное большинство иностранцев в один голос говорят, что белорусские города чистые. Но что скрывается за этой чистотой, есть ли в них что-то более глубокое и невидимое на первый взгляд? Чтобы понять это, мы приглашаем на разговор о городе градостроителей, предпринимателей, историков, чиновников, экологов и простых активистов, которые готовы поделиться своим опытом. Благодаря этим беседам можно получить настоящие инструменты, с помощью которых можно смело менять своё городское пространство.

Въехать в горо‪д‬ Въехать в город

    • Society & Culture

Абсолютное большинство иностранцев в один голос говорят, что белорусские города чистые. Но что скрывается за этой чистотой, есть ли в них что-то более глубокое и невидимое на первый взгляд? Чтобы понять это, мы приглашаем на разговор о городе градостроителей, предпринимателей, историков, чиновников, экологов и простых активистов, которые готовы поделиться своим опытом. Благодаря этим беседам можно получить настоящие инструменты, с помощью которых можно смело менять своё городское пространство.

    Мастацтва ў горадзе | "Права на горад"

    Мастацтва ў горадзе | "Права на горад"

    Здаецца, мы яшчэ знаходзімся на тым этапе, калі большасьць мяркуе, што мастацкія творы знаходзяцца толькі ў галерэях ды музэях, а не наўпрост пад ўласнымі нагамі па дарозе з дому на працу ці вучобу. Як і навошта гораду станавіцца месцам для самавыяўленьня гараджан, як гэта адыбываецца ў беларускіх гарадох і ці ўсе візуальныя творы ў горадзе аднолькава карысны? А можа проста глупа й бессэнсоўна задаваць такія пытаньні, і мастацтва павінна быць такім, якое яно ёсьць?

    У бягучым эпізодзе шукаем адказы на гэтыя пытаньні разам з культурніцкім актывістам і віцяблянінам Уладзем Булаўскім.

    Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

    e-mail: podcast.gotocity@gmail.com

    • 28 min
    Гістарычная памяць гораду | "Права на горад"

    Гістарычная памяць гораду | "Права на горад"

    Ці грунтуецца гарадзкая культура на адпаведнай памяці й перадачы гэтага досьведа ад аднаго гарадзкога пакаленьня да другога? Ці можна зьехаць з гораду, але каб пры гэтым горад застаўся ўнутры чалавека? Чаму мы называем новыя тапаграфічныя аб’екты па старых назвах? Агулам паспрабуем давесьці той факт, што той, хто ня памятае сваёй мінуўшчыны, ня мае й будучыні.

    І размаўляем пра гэта мы з архітэктарам і рэстаўратарам Раманам Забелам.

    Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

    e-mail: podcast.gotocity@gmail.com

    • 34 min
    Грамадзкія прасторы | "Права на горад"

    Грамадзкія прасторы | "Права на горад"

    У гэтым эпізодзе спрабуем вызначыць, што такое "трэцяя" прастора ў горадзе, і як яна паляпшае жыцьцё гараджан. То бок чаму наяўнасьць паркаў, наберажных альбо зручных вуліц павінна рабіць людзей больш шчасьлівымі й задаволенымі.

    З гэтай нагоды мы запрасілі ў госьці архітэктарку, урбаністку, мэнэджарку праэктаў Менскай Урбаністычнай Плятформы Ілону Эльяшэвіч.

    Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

    e-mail: podcast.gotocity@gmail.com

    • 27 min
    Дваравыя ініцыятывы | "Права на горад"

    Дваравыя ініцыятывы | "Права на горад"

    У гэтым эпізодзе мы размаўляем пра дваравыя ініцыятывы, магчымасьці гараджан удзельнічаць у зьменах гарадоў на ўзроўне й прыкладзе дваровых актыўнасьцяў, абмяркоўваем важнасьць нізавога актывізму, з чаго трэба пачынаць стварэньне дваравой ініцыятывы, як пабудаваць гарызантальныя сувязі паміж суседзямі й ці трэба ўлічваць меркаваньне кожнага.

    Госьцем выпуска стала сацыёляг, адмыслоўца па гарадзкіх дасьледваньнях, вядучы спэцыяліст дасьледчай кампаніі “Новак” Алена Лебедзева.

    Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

    e-mail: podcast.gotocity@gmail.com

    • 30 min
    Пра мясцовае самакіраваньне | "Права на горад"

    Пра мясцовае самакіраваньне | "Права на горад"

    Тэмай бягучага выпуска стала мясцовае самакіраваньне, дзе мы паспрабавалі абмеркаваць ягоную карысьць для простага беларускага чалавека, чаму для гараджаніна й гараджанкі важна пачуцьцё адказнасьці за месца, у якім яны жывуць, і як узрошчваць гэтае пачуцьцё. А таксама якія ў Беларусі ёсьць формы самакіраваньня, і як імі правільна карыстацца. У якасьці госьця мы запрасілі экспэртку Менскай урбаністычнай плятформы Лізавету.

    Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

    e-mail: podcast.gotocity@gmail.com

    • 25 min
    Што такое супольнасьць | "Права на горад"

    Што такое супольнасьць | "Права на горад"

    У гэтым эпізодзе шукаем адказы па тэме “Што такое супольнасьць”: як яна ствараецца, падтрымліваецца й разьвіваецца. Навошта трэба ўлічваць інтарэсы ўсіх супольнасьцяў, нават самых маленькіх, а таксама спрабуем вызначыць іх асноўную ролю ў пабудове й разьвіцьці гарадоў на лякальным і глябальным узроўнях. 

    Адказы шукаем разам з архітэктаркай, экспэрткай саўдзельніцкага праэктаваньня й сыстэмнасьці ў праэктаваньні, лектаркай і мэнтарам архітэктурнай школы МАРШ Надзеяй Царанок.

    Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.

    e-mail: podcast.gotocity@gmail.com

    • 29 min

Top Podcasts In Society & Culture

Fail Better with David Duchovny
Lemonada Media
Soul Boom
Rainn Wilson
Sixteenth Minute (of Fame)
Cool Zone Media and iHeartPodcasts
Stuff You Should Know
iHeartPodcasts
Inconceivable Truth
Wavland
This American Life
This American Life