Episodes
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну...
Published 09/25/24
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць...
Published 09/19/24
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёна экземпляраў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць...
Published 09/17/24
Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць.
У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літаратуры. Чалавек, жыццё якога было поўнае радасці і рызыкі: падлеткам ён бярэ ўдзел у студэнцкіх...
Published 09/12/24
Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых.
Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» і «Чаму і...
Published 09/05/24
«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы».
У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. «Людзі на балоце» — гэта серыял пра каханне, першы феміністычны раман з моцнай і адважнай гераіняй і апошні вялікі тэкст пра шалёную апантанасць зямлёй. Гэты твор тлумачыць,...
Published 08/29/24
«Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць, незалежна ад боку, які яны займаюць. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра Кузьму Чорнага і пра тое, чаму беларусы такія, якія ёсць, як на нас паўплывала мінулае стагоддзе і як магчыма пісаць раманы ўсляпую. А яшчэ пра...
Published 08/15/24
Беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай. «Новая зямля» — паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой хочацца быць і атрымліваць асалоду ад працы і існавання ў гэтым свеце.
Другая паэма, пра якую Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць у гэтым выпуску, — «Сымон-музыка». Гэта казка пра дарогу мастака і пра мастацтва як выратаванне,...
Published 08/08/24
Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, перакладчык Верлена і Гарацыя.
Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Багдановіча, чытаюць шмат добрай паэзіі і задаюцца пытаннем, чаму хацеў навучыць нас аўтар, а Поль...
Published 08/01/24
Верхняя і Ніжняя Лужыца — гэта рэгіён на ўсходзе Германіі і захадзе Польшчы. Што такое сарабістыка і пры чым да Лужыцы сербы, як складаюцца нямецка-лужыцкія адносіны, якімі інтэрнэт-рэсурсамі можна карыстацца па-лужыцку, а таксама трошкі пра лужыцкі антыфолк-панк-шансон.
Published 08/24/19
Сілезія — рэгіён, наконт якога вядуцца самыя вострыя палітычныя спрэчкі ў Польшчы. Як цукеркі падзяляюць сілезцаў, што сніцца ў кашмарах варшаўскім чыноўнікам і чаму апошняе слова заўсёды за сілезскай мамай.
Published 07/06/19
Што за мову можна называць «лемкаўскай», «русінскай» і «рускай», якія дадатковыя сэнсы можна ўбачыць у фільме «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага і пры чым тут Эндзі Уорхал.
Published 04/28/19
Кашубская мова: што ў ёй польскага і што нямецкага, 76 дыялектаў і чаму да яе трэба дарасці.
Published 03/19/19