Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы
Description
Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена Банэ
Як фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу?
У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас разам з фатографкай і мастачкай Марыяй Эленай Банэ. Паразмаўляем пра яе здымак «Човен з зоркамі» з серыі «Рэчышча» праекта «Мая рака»
Марыя Элена Банэ нарадзілася ў Менску ў 1986 годзе, вывучала дызайн і фатаграфію ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2007 года яна спецыялізуецца на аналагавай фатаграфіі і альтэрнатыўных фатаграфічных метадах, такіх як біхрамат гумкі, алавяны працэс і цыянатыпія. Працы Марыі Элены спалучаюць аналагавыя фатаграфічныя тэхнікі і сучасныя медыя, а ў цэнтры яе мастацкай зацікаўленасці – асабістыя і універсальныя гісторыі, якія фатографка раскрывае праз паэтычныя візуальныя вобразы.
Госця выпуска – Марыя Элена Банэ
https://maria-bonet.com/
https://www.instagram.com/maria_elena_bonet/
Вядучая – Юлія Ружэчка
https://www.instagram.com/ruzhechka
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
https://www.instagram.com/fsh1minsk/
Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча
Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць!
У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да...
Published 11/13/24
Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі?
У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем...
Published 10/30/24