Аляксандра: Polin – адзін з нешматлікіх музеяў у Варшаве, дзе ёсць прапанова для беларусаў і на беларускай мове
Description
Людзі камфортна сябе адчуваюць, калі ёсць магчымасць пачуць пра сваю гісторыю на роднай мове, распавядае Аляксандра, якая займаецца ў Музеі Polin беларускімі праектамі. Музей гісторыі польскіх яўрэяў рэгулярна ладзіць для беларусаў экскурсіі ды гарадскія шпацыры на беларускай мове. Установа рыхтуецца да пашырэння сваёй адукацыйнай прапановы, рыхтуючы больш майстар класаў ды розных практычных заняткаў.
Беларуская рэжысёрка Валянціна Мароз да 2020 года працавала ў Тэатры-лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску, дзе ставіла дакументальныя спектаклі і па п'есах сучасных беларускіх драматургаў. Вучылася ў магістратуры школы-студыі МХАТ у Маскве і Цэнтры імя Мейерхольда. У нашым падкасце мы...
Published 11/04/24
Эколаг, кіраўнік фонду «Nierusz Natura», блогер Уладзімір Зуеў знаёміць з гісторыяй Варшавы ды іншых польскіх гарадоў. У ягоным блогу выкладзеныя дзясяткі фільмаў пра цікавінкі архітэктуры ды прыроды Польшчы, а таксама пра беларускі-польскія гістарычныя сувязі. Паміж дзвюма краінамі ёсць шмат...
Published 10/30/24