11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках Беларусі ў XV—XVI ст
Listen now
Description
У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у 15-16 ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні слухайце ў 11 эпізодзе падкаста "Гісторыя Беларусі"! Змест: 00:00 - Прычыны урбанізацыйнага росту ў XV—XVI ст (Якія беларускія гарады існавалі ў “далітоўскі” перыяд , наколькі павялічылася іх колькасць да канца XVI ст. Характарыстыка новага этапу урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст. ) 07:55 - Асаблівасці новага урбанізацыйнага этапу (Нераўнамернасць фармаравання гарадской сетцы і фактары, якія на гэта паўплывалі. Вялікія, сярэднія гарады і мястэчкі.  Рост колькасці насельніцтва ВКЛ. )  17:18 - Шляхі папаўнення гарадскога насельніцтва (Паглынанне суседніх пасяленняў. Перасяленні і ўцекі сялян. Яўрэйскія аўтаноміі. Уплыў прыняцця магдэбургскага права на павялічэнне колькасці насельніцтва гарадоў. )  25:56 - Функцыі гарадскіх пасяленняў (Рэлігійная, культурная, абарончая, гандлевая)   Літаратура:  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.   Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory     #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя
More Episodes
Чатырнаццаты эпізод падкаста "гісторыя Беларусі" прысвечан унутранаму гандлю ВКЛ у XV-XVI ст. Мы разгледзем як быў арганізаваны ўнутраны гандаль, якія існавалі звычаі і правілы правядзення кірмашоў у ВКЛ, як улады кантралявалі цэны і наяўнасць тавараў. Таксама пагаворым пра сістэму мер і вагі,...
Published 08/13/21
Тэма новага эпізода - гандаль у гарадах ВКЛ у XV-XVI ст. У ім пойдзе размова пра рынак ВКЛ і "прынцып справядлівых цэн",  пра знешні гандаль ВКЛ - разнастайныя гандлёвыя  шляхі (сухапутныя і рачныя), асноўныя прадметы экспарту і буйных тарговых партнераў ВКЛ. Разгледзем хто, як і калі выплочваў...
Published 07/06/21