Episodes
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам, аўтарам дзьвюх кніг пра акупацыю Беларусі – «Вайна ўсіх з усімі» і «Трэці фронт».
Published 04/03/24
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст, археограф, пісьменьнік і перакладчык літоўскай літаратуры Сяргей Шупа.
Published 03/27/24
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Беларуска-польскі гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941 — 1944)». Сёньня габілітаваны доктар гісторыі, прафэсар Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды
Published 03/20/24
Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў – не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны, якая называецца «Трэці фронт». Каму больш верылі беларусы? Пра гэта расказвае доктар...
Published 03/13/24
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» беларускіх інтэрнэтных літвіноў.
Пра тое, што цяпер адбываецца ў Літве і як беларусам паразумецца...
Published 03/06/24
У Беларусі тры гад дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд. За адмаўленьне такога генацыду заводзяцца крымінальныя справы. Пачаліся нават суды над памерлымі ўдзельнікамі генацыду.
Хто ж і супраць каго насамрэч праводзіў палітыку генацыду ў гады другой сусьветнай вайны і навошта пра яго ўспомнілі цяпер у Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-ізраільскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, кіраўніком праекту...
Published 02/28/24
У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Published 02/21/24
Ці існуе нацыянальны характар? Пра гэта вядуцца спрэчкі. Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Дык ці ёсьць у беларусаў нацыянальны мэнталітэт і калі ёсьць, то які ён? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Published 02/14/24
Сёньня мы пагаворым пра так званае этнаграфічнае адкрыцьцё Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі. Або, інакш кажучы, пра тое, як навукоўцы Расейскай імпэрыі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага. Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Published 02/07/24
Наколкі беларускі этнас стары? Чым народ адрозьніваецца ад нацыі? Чаму гісторыкі ня могуць гаварыць пра нейкія ідэнтычнасьці сялянаў ў дамадэрную і раньнюю мадэрную эпоху? Мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Published 01/31/24
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Published 01/24/24
Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? І ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай – і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Published 01/17/24
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Published 01/10/24
Ці маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Ці сапраўды гэта два розныя народы – русіны ВКЛ і сучасныя беларусы? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Published 01/03/24
Кім лічылі сябе палачане ў XVI–XVIІ стагодзьдзях? Ці праўда, што шляхта на беларускіх землях ужо XVIІ–XVIІІ стагодзьдзях пачала лічыць сябе літоўцамі? І ці праўда, што «беларускі праект» няўдалы? Пра гэта і іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Published 12/27/23
З чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай Вялікім Княствам Літоўскім? Кім сябе лічылі палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Published 12/20/23
Ці магло Вялікае Княства Літоўскае існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
Published 12/13/23
Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі ВКЛ? Чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе?
Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
Published 12/06/23
30 лістапада 1939 года, пачалася Савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з аўтарам кніг па гісторыі савецка-фінскай вайны і дасьледчыкам з Санк-Пецярбурга, Яўгеніем Балашовым.
Published 11/29/23
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі – Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Да ліку такіх людзей належыць і журналіст і гісторык Сяргей Абламейка.
Published 11/22/23
Якія рэгіёны існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII стагодзьдзі? Як і калі назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту Андрэем Катлярчуком.
Published 11/08/23
Ці ідэнтычная старая Літва Літве сёньняшняй? Ці бачаць у Літве розьніцу паміж тэрмінамі «літвін» і «літовец»? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы – мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам?
Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркуем зь літоўскім гісторыкам, прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдасам Бумблаўскасам.
Published 11/01/23
Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? І ці магчыма паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас.
Published 10/26/23
Наколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? Як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў будучай вольнай Беларусі?
Гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам
Published 10/18/23
Што не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю, рэпрэсіі і высылкі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету?
Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі. ХІХ – пачатак ХХ ст» Паўлам Церашковічам.
Published 10/11/23