Description
Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам
інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу. Пра тое, з якімі выпрабаванні сутыкаюцца беларускія незалежныя медыя ў замежжы і як не стаміць негатыўнай
павесткай сваю аўдыторыю, паразмаўлялі з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам
Свярдловым.
«Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў....
Published 03/13/24
Ян Давід Голанд -- немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі. Cваю музычную кар’еру `y пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і...
Published 03/12/24