Аляксей Кротаў, стачка шахцёраў на "Беларуськаліі"/19.01.2024
Listen now
Description
19 студзеня адзначаецца Дзень салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі. Гэтую дату тры гады таму прапанаваў стачкам «Беларуськалія». 19 студзеня 2021 Вярхоўны суд Беларусі разглядаў касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Сябры стачкаму аспрэчвалі рашэнне Мінскага абласнога суда, які прызнаў страйк незаконным. Шахцёры заклікалі працоўных з іншых прадпрыемстваў падтрымаць іх і прыйсці ў суд. Тым, хто не зможа патрапіць на пасяджэнне, стачкам «Беларуськалія» прапанаваў зрабіць фота сціснутага кулака, як сімвала страйку і салідарнасці, і выкласці ў сацсетках з хэштэгам #кулаксолидарности. Пра салідарнасць працоўных, рэпрэсіі на прадпрыемствах, страйк, трываласць і наіўнасць рабочых, паразмаўляем з сябрам стачкаму «Беларуськалія» Аляксеем Кротавым.      
More Episodes
 «Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў....
Published 03/13/24
Ян Давід Голанд -- немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі. Cваю музычную кар’еру `y пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і...
Published 03/12/24