Description
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва. Прычым дома па-беларуску размаўляе менш за траціну нашых суайчыннікаў. Пра тое, як заахвоціць беларусаў размаўляць на сваёй мове, абмяркуем з суарганізатаркай курсаў «Мова Нанова з Варшавы» Алесяй Каролік.
«Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў....
Published 03/13/24
Ян Давід Голанд -- немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі. Cваю музычную кар’еру `y пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і...
Published 03/12/24