«Выйдешь замуж — лук будешь есть». Як мяняецца жыццё ў шлюбе?
Description
Трэці эпізод «Святога нічога» прысвечаны шлюбу і вяселлю. Каго абараняе шлюб у тым выглядзе, у якім ён існуе ў Беларусі? Ці варта заключаць шлюбную дамову? Што мяняе паход у ЗАГС? Ці можна шчыра кайфануць на сямейных вясельных тусоўках?Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — Даша і Наста, якія клічуць адна адну жонкамі.