Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць?
Listen now
Description
Перыядычна ў Гродне ўспыхваюць «археалагічныя скандалы». Грамадскасць і частка спецыялістаў і спецыялістак па гісторыі абураюцца тым, як іншыя спецыялісты і спецыялісткі праводзяць (або не) раскопкі ў пэўных месцах. Апошні гучны скандал адбыўся ў 2022 годзе пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на плошчы Савецкай. Але навошта ўвогуле праводзіць у горадзе нейкія раскопкі, перш чым нешта пабудаваць? Разбіраемся са спецыялісткай па археалогіі і суаўтаркай праекта «Крывіцкі край» Вікторыяй Тарасевіч. Чаму ў Гродне ўвесь час адбываюцца нейкія «археалагічныя скандалы»? Навошта ўвогуле «капаць» гарады? Што такога шкоднага робяць «чорныя капальнікі»? Чым адрозніваюцца раскопкі ад археалагічнага нагляду? Дзе абавязкова праводзіць раскопкі, а дзе – не? Як зрабіць так, каб праклён скарбу не спрацаваў? Чаму ў Беларусі амаль не праводзяць раскопкі месцаў масавага пахавання часоў Другой сусветнай вайны? Больш пра археалагічны скандал 2022 года ў Гродне: https://hrodna.life/articles/siamashka-budoulia-2/ Як можна вырашыць праблему з раскопкамі ў цэнтры Гродна: https://hrodna.life/articles/ne-doraga-ale-velmi-prestyizhna-chamu-grodna-patrebna-ulasnaya-arhealagichnaya-ekspedyitsyiya/ Археалагічны праект «Крывіцкі край»: https://www.instagram.com/kryvicki.kraj Археалагічны падкаст «Байкі ля вогнішча»: https://kryvickikraj.mave.digital/
More Episodes
Перад чарговай электаральнай кампаніяй, якія беларускія ўлады называюць выбарамі, гарады моцна змяняюцца. Па ўсім горадзе мы бачым плакаты і банэры, дзе на фоне чырвона-зялёнага сцяга вялізнымі лічбамі напісана дата бліжэйшых «выбараў». Кіраўніцтва дзяржаўных устаноў збірае супрацоўнікаў і...
Published 02/15/24
Published 02/15/24
Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі амаль не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне, а тыя рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы...
Published 02/11/24