Description
Паўднёвая Францыя, ХІІ стагодзьдзе. Усё болей узмацняецца рух людзей, якія называюць сябе “добрымі хрысьціянамі”. Яны вераць у тое, што чалавецтва жыве ў кайданах злога Бога, які стварыў хлусьлівы сьвет матэрыі. Яны адмаўлялі Стары Запавет, першародны грэх, лічылі, што жанчыны могуць быць сьвятаркамі ды былі пацыфістамі. Як так атрымалася? Чаму Папа Рымскі Інакентый ІІІ пачаў супраць іх крыжовы паход і чаму пра іх ведае няшмат людзёў? Уладзь Кароткі пазваў у студыю сваю сяброўку Соню, дзе расказаў ёй усе падрабязнасьці гэтае дзіўнае й неймаверна цікавае гісторыі. Слухайце ды расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам.
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23