Машэраў: міт пра ідэальнага савецкага беларуса
Listen now
Description
Пётар Машэраў застаецца адным з самых любімых кіраўнікоў дзяржавы для вялікай колькасьці беларусаў. Вядомы партызан, мэцэнат, пры ім Менск атрымаў званьне горада-героя, пры ім жа пачалося будаўніцтва мэтро. Але таксама беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову ды руйнаваліся гістарычныя будынкі. У гэтым выпуску аналізуем вобраз Машэрава, як ён сканструяваў вобраз “Белоруссии-партизаночки”, у якой ён змог стаць бездакорным героям. Уладзь Кароткі заклікаў у студыю сваю сяброўку Вікцю, дзе яна расказала яму пра сваё бачаньне асобы Машэрава ды ўплыва яго на БССР. Асьцярожна! Выпуск вельмі сьмешны й цікавы, таму мы дазваляем даслаць яго толькі 5 сябрам. Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
More Episodes
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23