Description
Ґэнэрал Булак-Балаховіч — гэта чалавек-трыкстэр. Ён пачынаў Першую сусьветную як звычайны вайсковец, скончыў — як кіраўнік аддзела, падтрымліваючы чырвоных. А потым стаў белым, з сваім аддзелам забіраў Пскоў, дзе атрымаў рэпутацыю акрутнага кіраўніка за тое, што вешаў тых, хто падтрымліваў бальшавікоў. Потым ён перайшоў на бок Польшчы, а пазьней увогуле пачаў Палескі паход, падчас якога забраў Мазыр ды нечакана абвясьціў другі БНР. А яшчэ чыніў габрэйскія пагромы. А потым загінуў у Польшчы падчас змаганьня з нацыстамі. Уладзь Кароткі расказвае сваёй сяброўцы Вікці дэтэктыўную гісторыю пра дзіўнае жыцьцё атамана Балаховіча, пра ягоныя ўздымкі ды ўпадкі. Абавязкова расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам.
Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23