Хто такія трубадуры?
Listen now
Description
Трубадуры для нас сёньня — гэта нейкае імя намінальнае. Нейкія людзі зь Сярэднявечча, якія праходзілі да дам у замках ды пісалі ім вершы, а тыя за гэтага скідвалі паэтам дарагія хусткі ў знак вялікага каханьня. Звычайна больш ніхто нічога ня ведае. У тым ліку вядучы падкасту Ўладзь, якому ягоная сяброўка Вікця раскажа пра тое, як зьвязаныя трубадуры й рамантызм ХІХ стагодзьдзя, як яны апявалі мізагінію ды проста жылі яскравае жыцьцё. Абавязкова расказвайце пра наш падкаст сваім сябрам. Цяпер у нас ёсьць тэлеграм: https://t.me/vikipedyja Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
More Episodes
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23