M.I.A.: геніальная музыка і дачка тамільскага рэвалюцыянера
Listen now
Description
Ведаеце музыку M.I.A.? Аўтарку трэкаў Paper planes ды Bad Girls. Прадусарку аднаго з альбомаў Мадонны? Нават калі вы знаеце ейныя вядомыя трэкі, вы маглі анічога ня чуць пра ейную гісторыю. А там была грамадзянская вайна на роднай Шры-Лянцы, рэвалюцыянер-бацька, жабрацкае дзяцінства ў міграцыйных цэнтрах Брытаніі, а потым выбітная карʼера музыкі, якая зьмяніла хіп-хоп, дадаўшы яму палітычны аспэкт ды незвычайны саўнд. Уладзь расказвае сваёй сяброўцы Паўліне ўсё пра ейнае жыцьцё ды тамільскі народ, які дваццаць гадоў змагаўся за незалежнасьць. І праіграўшы, атрымаў голас для ўсяго сьвету. Голас M.I.A. Падтрымаць студыю Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
More Episodes
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23