Найуплывовейшы сучасны філёзаф зь Беларусі, пра якога вы нават ня чулі | Яўген Марозаў
Listen now
Description
Вы ведалі, што адзін з самых вядомых сучасных сусьветных крытыкаў інтэрнэту ды тэхналёґіяў, які піша пра схаваныя складанасьці ды нечаканыя хібы сучасных тэхналёґіяў, нарадзіўся ды вырас у Беларусі? Яго завуць Яўген Марозаў, ён піша свае аналітычныя тэксты для New York Times, The Wall Street Journal ды The Guardian. А ячшэ кнігі з правакацыйнымі назвамі ды ґіґанцкімі тыражамі. У новым выпуску Ўладзь расказвае сваёй сяброўцы Дашы (сувядоўцы падкасту Забі зяпу) пра біяграфію Марозава ды асноўныя ідэі яго тэкстаў. Што такое інтэрнэт-фланэрызм? Як Кітай ды ЗША кантралююць інтэрнэт? І што можна з гэтым рабіць? Тэксты Яўгена Марозава, якія мы абмяркоўваем у выпуску: Пра інтэрнэт-фланэрызм: https://www.nytimes.com/2012/02/05/opinion/sunday/the-death-of-the-cyberflaneur.html Пра фэномэн Fake News у ЗША: https://www.theguardian.com/global/commentisfree/2019/oct/31/can-the-us-government-stem-the-tide-of-fake-news-in-a-postmodern-world Як дзяржавы па ўсяму сьвету пачынаюць больш кантраляваць інтэрнэт: https://www.theguardian.com/technology/2018/oct/07/states-take-back-cyber-control-technological-sovereignty Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей
More Episodes
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23