МММ | Маўродзі, махлярства, містыфікацыі
Listen now
Description
Абмяркоўваем самую дзіўную й самую папулярную фінансавую піраміду свайго часу. МММ ува Ўкраіне звалася «Ми Маємо Мету» й нават была зарэгістраванаю як партыя. І Сяргей Маўродзі, яе стваральнік, сапраўды сваю мэту меў. Чалавек, ад якога пацярпелі Беларусь, Украіна, Расея, Нігерыя, Паўднёвая Афрыка ды Зымбабвэ, запэўніваў, што ствараў свае піраміды, каб учыніць фінансавы апакаліпсіс. Празь яго былі павінныя пераразьмеркавацца грошы сярод бедных ды багатых, загінуць даляр і пачацца новы цудоўны сьвет. Чаму гэтага не адбылося? І як МММ прасоўвалася ў 90-х ды 2010-х гадах? І чаму вам мусіць паглядзець фільм «ПіраМММіда»? Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu
More Episodes
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі...
Published 11/17/23
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся...
Published 11/10/23