Чаму на выбарах у Польшчы перамагла апазіцыя | Галоўныя памылкі PiS | Што змяніў Туск
Description
15 кастрычніка 2023 года ў Польшчы адбыліся чарговыя выбары ў Сэйм, пасля якіх пачаўся сапраўдны палітычны землятрус. Чаму гэта здарылася? Што настолькі раззлавала людзей, што яўка на выбарах пабіла ўсе рэкорды?
Чаму PiS заняў першае месца на выбарах, але не працягвае кіраваць Польшчай? Якія яны зрабілі памылкі? І якую ролю ў фактычнай перамозе апазіцыі сыграў Дональд Туск?
У першым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы заглянем у недалёкае мінулае і паспрабуем разабрацца, чаму скончылася эпоха «Права і Справядлівасці».
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
На пачатку 2015 года прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі быў упэўнены, што пераможа Анджэя Дуду ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Як так атрымалася, што чарговым прэзідэнтам стаўся малавядомы палітык Права і Справядлівасці? Чаму дзейны прэзідэнт прайграў, маючы на руках усе козыры? Ці...
Published 11/13/24
Чаму выбухнуў вялікі скандал вакол дэпутатаў «Платформы» Туска? Ці гэтыя дэпутаты парушылі закон? Як польскія дэпутаты карыстаюцца даплатамі ад дзяржавы? І як гэта можа паўплываць на кіруючую Кааліцыю? 11-ы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі...
Published 11/06/24