Польшча цяпер горш ставіцца да беларусаў? | Візавы скандал | Тлумачым заявы Туска і Сікорскага
Listen now
Description
Апошнім часам беларусам складаней прыехаць у Польшчу. Ці новая кіруючая Кааліцыя фактычна горш ставіцца да беларусаў? Што зрабіла для беларусак і беларусаў партыя «Права і Справядлівасць»? Чаму зачынілі візавую праграму ПБХ? Пра якіх «айцішнікаў» казаў Дональд Туск? І прычым тут візавы скандал? Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy Што пра беларусаў кажа Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі? І які прагноз: стаўленне да беларусаў будзе пагаршацца ці не? Пра ўсё гэта мы паразмаўляем у сёмым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
More Episodes
На пачатку 2015 года прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі быў упэўнены, што пераможа Анджэя Дуду ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Як так атрымалася, што чарговым прэзідэнтам стаўся малавядомы палітык Права і Справядлівасці? Чаму дзейны прэзідэнт прайграў, маючы на руках усе козыры? Ці...
Published 11/13/24
Чаму выбухнуў вялікі скандал вакол дэпутатаў «Платформы» Туска? Ці гэтыя дэпутаты парушылі закон? Як польскія дэпутаты карыстаюцца даплатамі ад дзяржавы? І як гэта можа паўплываць на кіруючую Кааліцыю? 11-ы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі...
Published 11/06/24