Вітаю! Мяне завуць Іван Клімчук, я дасведчаны праграміст з болей чым 15 гадамі вопыту ў галіне інфармацыйных тэхналогій і праграмавання. А яшчэ муж, бацька двух жэўжыкаў, вела-аматар і актыўны ўдзельнік open source супольнасці.
Айцікаст – гэта падкаст пра тэхналогіі па-беларуску. У падкасце я распавядаю пра гісторыю стварэння галіны - інфармацыйныя тэхналогіі, пра прафесіі і іх адметнасці, пра мовы праграмавання і асноўныя паняцці, якімі карыстаюцца праграмісты штодзень.
Падкаст – гэта...
Published 03/30/24