Эпізод 5. Domsun
Listen now
Description
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы. Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
More Episodes
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе...
Published 07/11/24
У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі...
Published 06/27/24