Episodes
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents –...
Published 07/19/24
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе гартуе свае творчыя здольнасці пад ласкавым паўднёвым сонейкам, а нядаўна пракаціўся з насычаным польска-літоўскім Ja Pierdoler Tour, падчас якога мы і выцягнулі Алега на размову. Чаму рэп-батлы варта...
Published 07/11/24
У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі складана паступіць у еўрапейскую музычную інстытуцыю, як зацікавіць замежных музыкаў удзельнічаць ва ўласным праекце і як рэзідэнцыя ў беластоцкіх вёсках прывяла да супрацы з прадзюсарам Sw@da – пра ўсё...
Published 06/27/24
У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з музыкам, антраполагам і выкладчыкам, фронтмэнам гурта Vapna Андрэем Вазьянавым. У 2021 годзе Андрэй пераехаў ва Украіну, а з лютага 2022-га жыве ў Вільні. Гурт Vapna ён робіць разам са сваім сябрам Паўлам Астахавым, які цяпер базуецца ў Швейцарыі. Як ствараць музыку ў такіх умовах, якія бонусы яна мае для псіхічнага здароўя і культурнай ідэнтычнасці і чаму Vapna можна лічыць дэкаланіяльным праектам – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! Hosted on Acast. See...
Published 06/13/24
У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samozvanca Уладзем Лянкевічам. Летам 2023 года Ўладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі. Адначасова з гэтым у Уладзя актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект Filamaty. З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года, які ладзіўся пры...
Published 05/29/24