Эпізод 1. Уладзь Лянкевіч
Description
У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samozvanca Уладзем Лянкевічам. Летам 2023 года Ўладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі. Адначасова з гэтым у Уладзя актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект Filamaty. З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года, які ладзіўся пры падтрымцы Goethe-Institute in Exile. Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.
У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да...
Published 07/19/24
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.
У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе...
Published 07/11/24