Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2
Description
Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
Пераклад Андрэя Хадановіча.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Вокладка: Ірына Арахоўская
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі...
Published 10/15/24
Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач
Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў...
Published 10/14/24