Episodes
Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага...
Published 10/15/24
Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагоддзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі своеасаблівы хаос...
Published 10/14/24
Барыс Пятровіч — Пуцявіна. Чытае Зміцер Бартосік Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі пра...
Published 10/14/24
Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч. Музыка: Алесь...
Published 09/30/24
Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч. Музыка: Алесь...
Published 09/30/24
Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Вуаерыст. Чытае Зміцер Бартосік «Вуаерыст» — гэта дэтэктыўны трылер у жанры «нуар», у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Published 09/29/24
Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Голем з Малой Мар’ямпольскай. Чытае Зміцер Бартосік «Голем з Малой Мар’ямпольскай» — гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Published 09/29/24
Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Яйкі птушкі Рух. Чытае Зміцер Бартосік «Яйкі птушкі Рух» — гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Published 09/29/24
Людміла Рублеўская — Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Чытае Кацярына Ваданосава Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» — гэта вельмі ўдалы сінтаз «лёгкага чытва», кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. «Мне падаецца, — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org, — што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для...
Published 09/29/24
Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2 Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта...
Published 08/25/24
Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 1 Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта...
Published 08/25/24
Алег Дашкевіч — З вышыні птушынага палёту. Чытае Зміцер Бартосік Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Published 08/25/24
Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 1 Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. «Гэтую кнігу — як піша ва ўступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, — тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра...
Published 07/22/24
Алесь Бяляцкі — Асьвечаныя беларушчынай. Чытае Зміцер Бартосік. Частка 1 Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. «Гэтую кнігу — як піша ва ўступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, — тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра...
Published 07/22/24
Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік Аповесць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь свядомасці, паводле якой аповесць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку — кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасці беларусаў у свеце ў параўнанні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глыбіні спазнання...
Published 06/13/24
Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка 7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача, як да суразмоўцы, цягам усяго падарожжа з Вільні, праз Менск і Віцебск, на Салаўкі ў Белым моры і назад дадому. У працы над...
Published 06/11/24
Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне «чорнага чалавека», які...
Published 06/10/24
Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Published 06/10/24
Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Published 06/10/24
Ігар Бабкоў — Хвілінка. Тры гісторыі. Чытае Зміцер Бартосік «Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план....
Published 03/05/24
Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 2 «Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён...
Published 02/21/24
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 3 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага...
Published 02/21/24
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 2 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага...
Published 02/21/24
Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага...
Published 02/21/24