Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2
Listen now
Description
Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2 Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем... Для мяне чытво было лёгкім, хаця гэта абсалютна не значыць, што раман напісаны кепска. Наадварот: калі ёсць адчуванне, што аўтар гарэў, пакуль пісаў (як Вячка Скрыніч, адзін з герояў, «дэміург» сюжэта і падзей «Сутарэнняў»), то і ты будзеш гарэць, чытаючы такую кнігу. Мне было лёгка і прыемна агучваць яе, нягледзячы на неспрыяльную для захавання спакою гістарычную канву рамана — канстатуе Кацярына. Паслухайце і пераканайцеся, што Каця не памыляецца! Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
More Episodes
Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі...
Published 10/15/24
Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў...
Published 10/14/24