«Бунт батанікаў» – гэта дакументальная кніга, кніга-дзённік, які Зміцер Дрозд пісаў амаль сем месяцаў, з першых дзён затрымання 19 снежня 2010 года да самага вызвалення. Апошнія радкі напісаныя за некалькі хвілін да выхаду на волю ў «адстойніку» кантрольнага пункта папраўчай калоніі ў горадзе Бабруйску.
«Бунт батанікаў» – гэта своеасаблівая энцыклапедыя турэмнага жыцця ў сучаснай Беларусі.
Напісанне гэтага дзённіка было выклікана не толькі жаданнем аўтара запомніць усё, што адбывалася, задакументаваць зусім нечаканае падарожжа, з незразумелымі і дзікімі звычаямі, табу і рытуаламі.
Назва...