Агонь міру і слова Яна Паўла ІІ
Listen now
Description
15 снежня 2023 года ў Беларусь прыбыў Агонь міру з Бэтлеема. Дэвіз акцыі – Будзем чыніць мір. З гэтай нагоды прыгадаліся пасланні святога Яна Паўла ІІ з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. З таго часу прыйшло ўжо больш за чатыры дзесяцігоддзі. Айчына Яна Паўла ІІ даўно вызвалілася ад аўтарытарызму, шмат што змянілася ў Еўропе і ў свеце. Але ёсць як мінімум дзве прычыны, па якіх мае сэнс звярнуцца да той эпохі і звярнуцца да слоў тагачаснага Папы, дужа блізкага, напэўна, не толькі палякам, але і нам, беларусам: 1) пытанне міру сёння надзвычай актуальнае для Беларусі і рэгіёна; 2) паняцце міру ўсцяж часта злоўжываецца рознымі аўтакратамі. 1980-1981 гады ў Польшчы былі часам вялікага грамадскага ўздыму ў імя правоў працоўных, дэмакратыі і незалежнасці. 13 снежня 1981 года тагачасныя ўлады на чале з генералам Войцехам Ярузэльскім увялі ў краіне ваеннае становішча, якое стварыла ўмовы для жорсткай расправы з дэмакратычнай апазіцыяй. У выніку рэпрэсіўных дзеянняў 40 мірных грамадзянаў загінулі, больш за 10 тысяч апынулася ў месцах зняволення, дзясяткі тысячаў эмігравалі. Паказальна, што праводзячы жорсткую расправу з уласнымі грамадзянамі, тагачасныя польскія ўлады ўвесь час спасылаліся на каштоўнасць міру і бяспекі. Маўляў, усё гэта прадыктавана неабходнасцю захаваць мір і абараніць народ ад хаосу і іншых непрыемных наступстваў. Вось у такім кантэксце з’яўляецца некалькі пасланняў святога Яна Паўла ІІ аб міры. Пасланні былі скіраваны да ўсяго свету, але няма сумневу, што падзеі ў Айчыне Папы наклалі свой адбітак на іх змест і акцэнты.
More Episodes
Published 11/14/24
“О Эмануэль, Валадар наш і Заканадаўца, спадзяванне народаў і Збаўца іх, прыйдзі ўратаваць нас, Госпадзе, Божа наш!” Гэты выпуск прысвечаны Дню Божага Нараджэння – Урачыстасці Таямніцы Уцелаўлення. Ён распачынаецца з антыфоны, якая чытаецца або спяваецца падчас літургіі Вячэрні (Нешпары) у...
Published 11/14/24
Гэты выпуск працягвае знаёміць з эпохай, калі жыў і дзейнічаў Езус і калі ўсё пачыналася: паўставала супольнасць Касцёла, пачыналася евангелізацыя, пачыналася гісторыя хрысціянства. Гаворка ідзе пра палітычны кантэкст той эпохі, а дакладней, пра адзін з найбольшых выклікаў таго часу – рымскую...
Published 11/06/24