Еванлелле супраць тэрарызму
Listen now
Description
Гэты выпуск працягвае знаёміць з эпохай, калі жыў і дзейнічаў Езус і калі ўсё пачыналася: паўставала супольнасць Касцёла, пачыналася евангелізацыя, пачыналася гісторыя хрысціянства. Гаворка ідзе пра палітычны кантэкст той эпохі, а дакладней, пра адзін з найбольшых выклікаў таго часу – рымскую акупацыю і гвалтоўны супраціў юдэяў. На той момант на чале Рымскай імперыі стаяў імператар Аўгуст. Пры ім Рым дамогся шматлікіх поспехаў. У 15 годзе да н.э. былі захоплены вялікія абшары паміж Дунаем і Альпамі. Праз два гады – Панонія і Дальматыя. Цягам наступных гадоў адбыўся шэраг паспяховых экспедыцый супраць германскіх плямёнаў, у выніку чаго замацавалася панаванне Рыму ўздоўж ракі Рэйн. Пасля гэтага запанаваў кароткі перыяд міру, званы pax romana – рымскі мір. Вонкава – прынамсі на нейкі час – сапраўды магло здавацца, што створаная Рымам сістэма эфектыўная і дзеездольная. Але гэта была вонкавасць. Пад паверхняй гэтага “міру” кіпеў гнеў, палыхала нянавісць, нарастала жадоба помсты. Так было сярод многіх паднявольных народаў, так было і ў Юдэі.
More Episodes
Published 11/14/24
“О Эмануэль, Валадар наш і Заканадаўца, спадзяванне народаў і Збаўца іх, прыйдзі ўратаваць нас, Госпадзе, Божа наш!” Гэты выпуск прысвечаны Дню Божага Нараджэння – Урачыстасці Таямніцы Уцелаўлення. Ён распачынаецца з антыфоны, якая чытаецца або спяваецца падчас літургіі Вячэрні (Нешпары) у...
Published 11/14/24
15 снежня 2023 года ў Беларусь прыбыў Агонь міру з Бэтлеема. Дэвіз акцыі – Будзем чыніць мір. З гэтай нагоды прыгадаліся пасланні святога Яна Паўла ІІ з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. З таго часу прыйшло ўжо больш за чатыры дзесяцігоддзі. Айчына Яна Паўла ІІ даўно вызвалілася ад...
Published 11/07/24