Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі
Listen now
Description
7 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, былая палітзняволеная, былая прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і былая кіраўніца грамадскага аб’яднання “Радзіслава”, заснавальніца Фонду падтрымкі “21 траўня” Вольга Гарбунова. Як бы складана ні было, якім бы невыносным ні падавалася гэта сёння, але мы павінныя навучыцца размаўляць адно з адным, са сваімі апанентамі і ідэалагічнымі ворагамі. Гэта неабходна для таго, каб мы нарэшце дасягнулі грамадзянскага паразумення. Без яго немагчыма не тое што глядзець у нейкую далёкую будучыню краіны, але і захаваць яе ўвогуле, перакананая Вольга Гарбунова. Пра тое, чаму мы павінныя думаць не пра помсту, а шукаць шляхі паразумення са сваімі ідэалагічнымі праціўнікамі, ці магчыма дасягнуць справядлівасці без пакарання і як нам справіцца з траўмай 2020 года, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гарбуновай.
More Episodes
Куды падзець УНС і галаграмны Ісус — Еўразум за 22 лістапада | Новости Беларуси за 22 ноября by Euroradio
Published 11/22/24
Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў...
Published 11/22/24
Published 11/22/24