Episodes
Змаганне на вецер і экстрадыцыя ваяра — Еўразум за 21 лістапада | Новости Беларуси за 21 ноября by Euroradio
Published 11/21/24
Долар пабіў усе магчымыя рэкорды, і абяцанні прадстаўнікоў рэжыму, што рублю нічога не пагражае, не спраўдзіліся. Як заўжды. Затое спраўджваюцца прагнозы экспертаў, якія казалі, што рэжым будзе працягваць заціскаць эканамічныя і ўсе магчымыя гайкі. Цяпер Лукашэнка выступае за тое, каб кіраўнікі выканкамаў розных узроўняў прызначалі кіраўнікоў… прыватных фірм і прадпрыемстваў. А кіраўнік лукашэнкаўскай адмінсітрацыі шукае магчымасці спыніць “адток эканамічна актыўнага насельніцтва з раёнаў”....
Published 11/21/24
Published 11/21/24
Беларускія творцы працягваюць даказваць, што ніякія цяжкасці і складанасці не прымусяць іх перастаць ствараць новыя песні, пісаць кнігі і карціны, ставіць спектаклі і арганізоўваць фестывалі, выставы і творчыя сустрэчы. І самае галоўнае, што дастаткова тых, каму гэты “творчы прадукт” цікавы і патрэбны. Таму заўсёды прыемна, калі з’яўляюцца новыя песні, запісваюцца новыя альбомы і складаюцца новыя калектывы. Як, напрыклад, новы праект Анастасіі Шпакоўскай NAKA acoustic. З якім Анастасія...
Published 11/21/24
Даўно мінулі першыя 100 дзён дзейнасці Каардынацыйнай рады, а ў чым была тая дзейнасць, шмат для каго так і засталося незразумелым ці невідавочным. Асабліва, калі справа тычыцца такіх складаных накірункаў, як “нацыянальная і рэгіянальная бяспека”. І ў сітуацыі, калі “рэгіянальная бяспека“ гучыць прыгожа, але больш важна тое, ці гатовыя дэмсілы падтрымліваць і дапамагаць ветэранам вайны супраць расійскіх акупантаў ва Украіне і сем’ям загінулых байцоў. Як дэмсілам падрыхтавацца і забяспечыць...
Published 11/21/24
21 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — рэпер і педагог Зміцер “Вожык” Зайко. Мы знаходзімся ў часе, калі вымушаныя змагацца не толькі за сваё выжыванне і будучыню, але і за выжыванне і будучыню Беларусі. Таму мы змагаемся не для таго, каб змагацца, а для таго, каб нарадзіць нешта новае, чыстае, светлае. Каб паказаць усяму свету, што мы ёсць, перакананы Зміцер “Вожык” Зайко. Пра тое, чаму Беларусь — гэта найперш пра любоў, навошта нам ведаць сваю гісторыю і пра тое, якую будучыню мы хочам...
Published 11/21/24
Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября by Euroradio
Published 11/20/24
Украіна атрымала ад ЗША не толькі далёкабойныя ракеты, але і дазвол біць імі па тэрыторыі Расіі. Прычым не толькі па Курскай вобласці. Калі сумневы ў праўдзівасці гэтай інфармацыі і ўзніклі, то зусім на кароткі час. Бо ўдар амерыканскай ракетай па ваенным аб’екце на расійскай Браншчыне ўсе сумневы зняў. Што праўда, пакуль не зразумела, ці будзе факт дазволу на ўдары нечым большым, чым псіхалагічны ціск на расіян. Якія магчымасці адкрывае перад украінскімі вайскоўцамі дазвол ЗША на...
Published 11/20/24
Насуперак спадзяванням рэжыму і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, беларуская салідарнасць і ўзаемадапамога не знікаюць, напалохаўшыся рэпрэсій з боку лукашэнкаўскіх карнікаў і спецслужб. Калі нешта і змянілася, то толькі тое, што праявы такой салідарнасці сталі менш заўважнымі. Але людзі па-ранейшаму збіраюць і перадаюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, добраахвотнікам ва Украіне… Што прымушае беларусаў ва ўсім свеце збіраць дапамогу беларускім добраахвотнікам і чыя ініцыятыва была набыць...
Published 11/20/24
Каб аргументавана паказаць, што ён з расіянамі “адзін народ”, Лукашэнка нібыта жартам прыгадаў, што Смаленск — старажытны беларускі горад, які стаіць на старажытнай беларускай зямлі. І хоць у гэтым выказванні Лукашэнкі не было нічога ад любімага расіянамі “аднаўлення гістарычнай справядлівасці”, яно вельмі ўзварушыла ўсходніх імперцаў. Як і нібыта дэманстрацыя Лукашэнкам яго “шматвектарнасці” праз вызваленне палітвязняў. Якія мэты мае Лукашэнка, згадваючы беларускасць Смаленска, і як...
Published 11/20/24
Несумяшчальныя характары і ах, тымберлэйкі — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября by Euroradio
Published 11/19/24
Такое ўражанне, што тэлефонная размова канцлера Германіі Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным стала тым трыгерам, які паўплываў на рашэнне прэзідэнта ЗША, які адыходзіць, наконт дазволу біць углыб Расіі амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі. А можа, тая размова і не мела ніякага значэння для рашэння Байдэна. Тым не менш, нежаданне Пуціна, паводле Шольца, размаўляць пра завяршэнне вайны ва Украіне, мусіла паўплываць на веру ў міралюбства Пуціна. Якія насамрэч мэты пераследаваў Шольц, тэлефануючы...
Published 11/19/24
Хаця рэжым спрабуе давесці беларусам, што яны нікому за мяжой не патрэбныя і не цікавыя, што вымушаных эмігрантаў, якія выехалі з краіны пад пагрозай пераследу, у эміграцыі чакаюць толькі здзекі і пакуты, беларусы не толькі ўладкоўваюцца на новым месцы, але і паспяхова развіваюць сваю культуру і сваю прысутнасць за мяжой. Так, толькі за апошнія некалькі тыдняў у Польшчы прайшоў чарговы фэст “Бардаўская восень”, а ў Літве — фестываль “Беларусь Старажытная”. І гэта мы не кажам пра шматлікія...
Published 11/19/24
Следам за школамі і ВНУ лукашэнкаўскі рэжым вырашыў цалкам падпарадкаваць сабе і “рэлігійны кірунак”. Бо, як вядома, рэлігія, як і спорт, мусіць быць па-за любымі палітычнымі падзеямі, калі размова не ідзе пра падтрымку дзейнага рэжыму. А тады і святары з манашкамі мусяць выступаць у падтрымку Лукашэнкі і пэцкацца ў падтрымцы расійскай акупацыі ва Украіне. Для гэтага, напрыклад, у мінскім храме Усіх святых ладзяць сустрэчу школьнікаў з “байцом СВА”, а пракурор расказвае студэнтам-тэолагам пра...
Published 11/19/24
У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў. Прычым здрада — гэта не асноўная прычына сумнай статыстыкі. Чаму так? Абмяркоўваем гэта з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра прэс-сакратарку Трампа, забарону "прапаганды чайлд-фры" і "ў Беларусі не дай-Божа жанчыну выберуць".
Published 11/19/24
Апошні жэст Байдэна і нічога апроч "нада" — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября by Euroradio
Published 11/18/24
Перасцярогі, што пасля таго, як лукашэнкаўскі рэжым будзе зрынуты, пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы і асабліва сваякі тых, хто загінуў альбо страціў здароўе за кратамі, будуць настойваць на жорсткім пакаранні ўсіх датычных да рэпрэсій, выявіліся перабольшанымі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусцілі даследаванне “Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне”. Большасць рэспандэнтаў (84%)...
Published 11/18/24
Ці была насамрэч размова паміж Трампам і Пуціным наконт мірных перамоў па Украіне, дакладна не вядома. А вось што такая размова ў “крамлёўскага старца” з канцлерам Германіі Шольцам мела месца, пацвердзілі абодва бакі. І Шольц заклікаў Пуціна да перамоў з Украінай “дзеля дасягнення міра”. Адказ Пуціна — маштабная ракетная атака на гарады Украіны. Тым не менш, імавернасць мірных перамоў прымушае выказвацца на гэтую тэму розных палітыкаў. Але калі прэзідэнт Польшчы Дуда кажа: ніякіх перамоў па...
Published 11/18/24
Кандыдытапад і подлы калій — Еўразум за 15 лістапада | Новости Беларуси за 15 ноября by Euroradio
Published 11/15/24
Ва Украіне арыштавалі Шаўчэнку: Кіеў падае сігнал Лукашэнку? by Euroradio
Published 11/15/24
Як Лукашэнка адпомсціў Дуду і што схаванае за фота Марыі Калеснікавай by Euroradio
Published 11/15/24
Залатая сякера, людзі бягуць з "выбараў", непатрэбная АЭС. Стрым з Кныровічам by Euroradio
Published 11/15/24
Барацьба з коштамі на ўгнаенні, гістарычны максімум долара і як мігранты дапамагаюць беларускаму рублю — пра ўсё гэта слухайце ў нашай рубрыцы "Хаў мач".
Published 11/15/24
Ці варта тэрмінова набываць біткоін by Euroradio
Published 11/15/24
Паход па біткоін і нежаночая пасада — Еўразум за 14 лістапада | Новости Беларуси за 14 ноября by Euroradio
Published 11/14/24