Вікторыя Фёдарава. Ці чакае адказных за рэпрэсіі самасуд з боку рэпрэсаваных беларусаў?
Description
Перасцярогі, што пасля таго, як лукашэнкаўскі рэжым будзе зрынуты, пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы і асабліва сваякі тых, хто загінуў альбо страціў здароўе за кратамі, будуць настойваць на жорсткім пакаранні ўсіх датычных да рэпрэсій, выявіліся перабольшанымі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусцілі даследаванне “Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне”. Большасць рэспандэнтаў (84%) перакананыя, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку, а 56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Як праводзілася даследаванне, было гэта класічнае апытанне ці глыбінныя інтэрв’ю? Якой рэакцыі чакалі праваабаронцы і ці сталі адказы апытаных нечаканымі? Ці можна казаць, што атрыманыя вынікі адпавядаюць рэчаіснасці, і якія высновы робяць эксперты ў выніку даследавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
Змаганне на вецер і экстрадыцыя ваяра — Еўразум за 21 лістапада | Новости Беларуси за 21 ноября by Euroradio
Published 11/21/24
Долар пабіў усе магчымыя рэкорды, і абяцанні прадстаўнікоў рэжыму, што рублю нічога не пагражае, не спраўдзіліся. Як заўжды. Затое спраўджваюцца прагнозы экспертаў, якія казалі, што рэжым будзе працягваць заціскаць эканамічныя і ўсе магчымыя гайкі. Цяпер Лукашэнка выступае за тое, каб кіраўнікі...
Published 11/21/24