Аліна Коўшык. “Белсат”: звальненні, прызначэнні, палітычная ангажаванасць і свабода слова
Listen now
Description
Следам за нашумелым звальненнем з пасады кіраўнічкі "Белсату" Агнешкі Рамашэўскай-Гузы (Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy) стала вядома, што тэлеканал перастаў быць асобным каналам і атрымаў статус беларускай рэдакцыі на канале, які падзеліць эфір з расійскай і ўкраінскай рэдакцыямі. Але на гэтым “сюрпрызы” не скончыліся. Гэтак жа нечакана прымаецца рашэнне аб прызначэнні кіраўніцай “Белсата” Аліны Коўшык. І нечаканасць тут не ў тым, што Аліна, якая адпрацавала да свайго сыхода ў палітыку на “Белсаце” шмат гадоў, а ў тым, што яна на той момант была і лідаркай фракцыі ў КР, і прадстаўніцай у АПК… А яшчэ і ўдзел Святланы Ціханоўскай у першай рэдакцыйнай планёрцы пасля прызначэння Коўшык на пасаду прымусіў задумацца. Як адбывалася прызначэнне і што прымусіла прыняць прапанову ўзначаліць “Белсат”? Ці захаваецца “Белсат” у ролі ўплывовага СМІ пры абмежаваным вяшчанні і якія змены яшчэ чакаць рэдакцыі? Ці меў Офіс дачыненне да прызначэння Коўшык і што наконт палітычнай ангажаванасці і цэнзуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, былая лідарка фракцыі “Еўрапейскі выбар” у Каардынацыйнай радзе, галоўная рэдактарка “Белсат” Аліна Коўшык
More Episodes
Куды падзець УНС і галаграмны Ісус — Еўразум за 22 лістапада | Новости Беларуси за 22 ноября by Euroradio
Published 11/22/24
Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў...
Published 11/22/24
Published 11/22/24