Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 2)
Description
У другой частцы падкаста, прысвечанага святому Аўгусціну, ксёндз Раман Суша разважае пра тэму надзеі. Паводле філосафа, надзея – гэта не проста ўнутраны стан, а шлях, які вядзе чалавека да Бога, з’яўляючыся сувязным звяном паміж зямным жыццём і Нябесным Горадам. Сапраўдная надзея дазваляе чалавеку не паддавацца ілюзіям, якія часта звязаны выключна з зямнымі жаданнямі і імкненнямі, і ўстанаўлівае праўдзівы сэнс жыцця, уздымаючы яго да больш высокага духоўнага ўзроўню.
Толькі праз надзею чалавек можа наблізіцца да сапраўднага супакою ў Хрысце, бо менавіта яна стварае дыстанцыю ад мітуслівых і дробязных жаданняў, якія могуць перашкаджаць духоўнаму росту. Аўгусцін падкрэслівае, што надзея вядзе нас да Нябеснага Горада і адначасова дапамагае жыць у праўдзе, пазбягаючы фальшывых ідэалаў. У новай праграме слухачы запрашаюцца да глыбокага разважання над тым, як надзея можа змяніць нашы жыццёвыя прыярытэты і стаць тэрапіяй духоўнага ўзрастання.
У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша разважае пра твор Утопія святога Тамаша Мора. Аўтар разглядае ідэі і прынцыпы ідэальнай дзяржавы, дзе няма ўласнасці і пануе рэлігійная талерантнасць, а праца і адукацыя адыгрываюць амаль цэнтральнае значэнне. Што хацелася сказаць...
Published 11/26/24
У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку.
Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і...
Published 11/12/24