Episodes
У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша разважае пра твор Утопія святога Тамаша Мора. Аўтар разглядае ідэі і прынцыпы ідэальнай дзяржавы, дзе няма ўласнасці і пануе рэлігійная талерантнасць, а праца і адукацыя адыгрываюць амаль цэнтральнае значэнне. Што хацелася сказаць Мору праз сваю Утопію? І якім чынам гэта звязана з нашым сучасным грамадствам? Запрашаем слухаць і разважаць разам.
Published 11/26/24
У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку.
Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і заахвочваць сваіх грамадзян да добрых учынкаў, дапамагаючы ім у развіцці цнотаў. Мір, як другая мэта, неабходны для гарманічнага суіснавання ў грамадстве, бо без яго немагчымыя сапраўдныя дабрабыт і...
Published 11/12/24
У другой частцы падкаста, прысвечанага святому Аўгусціну, ксёндз Раман Суша разважае пра тэму надзеі. Паводле філосафа, надзея – гэта не проста ўнутраны стан, а шлях, які вядзе чалавека да Бога, з’яўляючыся сувязным звяном паміж зямным жыццём і Нябесным Горадам. Сапраўдная надзея дазваляе чалавеку не паддавацца ілюзіям, якія часта звязаны выключна з зямнымі жаданнямі і імкненнямі, і ўстанаўлівае праўдзівы сэнс жыцця, уздымаючы яго да больш высокага духоўнага ўзроўню.
Толькі праз надзею...
Published 10/29/24
Cвяты Аўгусцін натхняўся ідэямі антычных філосафаў, у прыватнасці Платона, але даваў ім хрысціянскую інтэрпрэтацыю. На яго думку, месцазнаходжанне шчасця – Нябесны Ерузалем. Яго засяляюць святыя, якія перш праходзяць зямное падарожжа. Але праходзяць асаблівым чынам. На думку аўтара падкаста ксяндза Рамана Сушы, для Аўгусціна ў гэтым падарожжы важныя не столькі кардынальныя цноты (разважлівасць, справядлівасць, умеркаванасць, мужнасць), колькі тэалагальныя цноты. Вера, надзея, любоў....
Published 10/15/24
Арыстоцель лічыў, што найлепшая форма кіравання павінна адпавядаць характару народа і яго патрэбам. Але каб выбраць, якая форма найбольш адпавядае народу, трэба адказаць на пытанне: якая асноўная задача дзяржавы? На думку Арыстоцеля, яна заключаецца не толькі ў тым, каб забяспечыць існаванне сваіх грамадзян, але і ў тым, каб стварыць умовы для іх добрага жыцця. Пад добрым жыццём Арыстоцель разумеў нешта большае, чым проста задавальненне матэрыяльных патрэб. Добрая жыццё — гэта жыццё,...
Published 10/02/24
Платон – адзін з найвялікшых філосафаў старажытнасці. Яго ідэі пра справядлівасць і ідэальны горад моцна паўплывалі на грамадства. Свае погляды на структуру ідэальнага грамадства Платон выклаў у вядомым творы Дзяржава. У ім можна знайсці разважанні пра этыку, сям’ю, палітыку і выхаванне. Адным з асноўных прынцыпаў філосафа з’яўляецца тое, што справядлівасць трэба разглядаць у кантэксце, як сістэму ў цэлым, а не толькі па адным яго элеменце. Паводле Платона, сапраўды справядлівае грамадства...
Published 10/01/24