Episodes
Абмеркавалі чарговыя туры эўрапейскага чэмпіянату - шмат усяго цікавага адбылося перад міжнароднай паўзай! Таксама закрылася трансфэрнае вакно ў Эўропе - і мы атрымалі шэраг любапытных пераходаў у апошні момант. Развітваемся зь летам - а гэта значыць, што футбола будзе ўсё больш! 😉
Published 09/04/24
Published 09/04/24
Працягваем пільна сачыць і абмяркоўваць эўрапейскія топавыя чэмпіянаты, а таксама трансфэрнае вакно, якое будзе заставацца адкрытым яшчэ некалькі дзён. Ці шчэ спадзеяцеся вы на нейкі гучны пераход у эўрапейскім клюбным футболе - напішыце нам пра гэта ў камэнтарах! ;)
Published 08/28/24
Урываемся ў доўгі маратон новага клюбнага сэзону! Пачатак АПЛ ды некаторых іншых эўрапейскіх чэмпіянатаў, трансфэры, якія адбыліся, і чакаць нам яшчэ чагосьці палымянага ад магчымых пераходаў, а таксама ўпершыню - адказы на пытаньні падпісантаў Футбол Паўсюль 😉
Published 08/21/24
Футбол Паўсюль вяртаецца пасьля зацішнага пэрыяду міжсэзоньня! Ужо быў разыграны Супэркубак Англіі, і ўжо хутка нас чакаюць новыя кубкі і старты рэгулярных чэмпіянатаў. Нашыя думкі і прадказаньні напярэдадні кампаніі 2024/2025 - у першым выпуску другога сэзону нашага падкасту! Мы па вас сумавалі, а вы? ;)
Published 08/13/24
Эўра 2024 ужо частка гісторыі, мы ведаем імя чэмпіёна - і гэта сапраўды той выпадак, калі найлепшая па якасьці гульні каманда і перамагла на турніры. Пішыце ў камэнтарах - так, яны цяпер ёсьць і на Spotify! - як вы ацэньваеце гэты Эўра, хто вас уразіў/расчараваў і якія гульні застануцца ў памяці.
Published 07/16/24
Ці то чаканьні былі заніжаныя, ці то паўфіналы Эўра напраўду атрымаліся палымянымі і драматычнымі! Як гэта было і нашыя прагнозы на нядзельны фінал - у чарговым выпуску ;)
Published 07/12/24
Мы мелі датэрміновы фінал, шэраг сэрый пенальці і андэрдога, які аддана біўся за праход у паўфінал. І нібы па імёнах паўфіналы атрымаліся без нечаканасьцяў. Але ці ўсё было справядліва і па справе? Каго вы зьдзіўленыя пабачыць у паўфіналах і які фінал быў бы для вас найбольш цікавым і відовішчным? Слухайце і дзяліцеся сваімі думкамі, бо хутка Эўра 2024 стане ўжо часткай гісторыі.
Published 07/07/24
Мы дачакаліся гульняў на вылет і атрымалі дзесьці прыгожы футбол, а дзесьці і ня вельмі; момантамі хапаліся за галовы ад драмы і напружаньня, а часам змагаліся са сном :) Якімі атрымаліся гульні першага раўнда плэй-оф і нашыя чаканні ад чвэрцьфіналаў - у чарговым выпуску нашага падкасту! Слухайце й дзяліцеся зь сябрамі ;)
Published 07/04/24
На жаль - а для кагосьці і нарэшце :) - завяршыўся групавы этап Эўра. Абмеркавалі вынікі трэцяга кола групавой стадыі, а таксама прайшліся па турнірнай сетцы і гульнях, якія нас чакаюць неўзабаве пасьля кароткага перапынку. Хутка на Эўра пачнецца самае цікавае, не пераключайцеся! І пішыце ў каментарах, хто жа тая самая зборная, якая 14-га ліпеня падыме чэмпіёнскі кубак, і як жа моцна вам надакучыла гульня зборнай Англіі! :)
Published 06/27/24
Працягнулі размаўляць пра Эўра 2024, пра матчы другога кола і расклады на выхад/нявыхад каманд у стадыю "на вылет". Нават крыху паспрачаліся наконт аўстрыйскай каманды, спадзяемся, гэты выпуск выкліча і ў вас эмоцыі! Прыемнага праслухоўваньня! ;)
Published 06/24/24
Футбольнае сьвята на палёх Нямеччыны распачалося й трывае ўжо некалькі дзён, займаючы ладны кавалак увагі ды вольнага часу ўсіх заўзятараў. Мы сабраліся, каб крыху перавесьці дух і падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад гульняў першага тура. Слухайце і дзяліцеся вашымі думкамі!
Published 06/18/24
Эўра 2024 стартуе ўжо ў пятніцу 14-га чэрвеня! Перад тым як на цэлы месяц акунуцца ў вір футбольнага сьвята мы паразважалі аб шанцах каманд, фаварытах і ценявых фаварытах, якія маглі б зьдзівіць, а таксама аб камандах, шанцаў у якіх, на нашую думку, няма.
Published 06/12/24
Трэці выпуск, прысьвечаны фіналам трох эўракубкаў. Пераможцы ЛК і ЛЭ хутчэй зьдзівілі (асабліва ЛЭ), чым наадварот. Што нам чакаць ад Лігі Чэмпіёнаў - дортмундзкага цуду ці ўсё пойдзе па мадрыдзкім пляне? Прыемнага праслухоўваньня!
Published 05/31/24
Другі выпуск падкасту ад Футбол Паўсюль, які мы цалкам прысьвяцілі найпапулярнейшай лізе эўрапейскага футболу - ангельскай Прэм'ер-Лізе і раскладам перад Супэр Нядзеляй, па сканчэньні якой мы будзем ведаць імя чэмпіёна АПЛ 2023/2024.
Published 05/18/24
Першы выпуск падкасту тэлеграм каналу Футбол Паўсюль, дзе мы пагаварылі пра вынікі паўфіналаў эўракубкаў, а таксама аб чэмпіёнскай гонцы ў АПЛ.
Published 05/10/24