"Стартапніца": секс-стартап Enjoy.ai закрыўся ў самым пачатку вясны. Як жа так?
Listen now
Description
Enjoy.ai не назавеш інакш, як гарачым стартапам. "Наша місія — дапамагаць парам разнастаіць сексуальнае жыццё", — дэкларавалі стваральнікі праекта. Гучыць крута, праўда? І раптам у самым пачатку вясны, калі паўсюль каханне, букеты і сакавіцкія каты, мы даведваемся, што Enjoy.ai закрываецца! Як гэта — рабіць у Беларусі стартап на тэму сексу? Якія трэнды ёсць у секстэху? Як рэагуюць на гэтую тэму інвестары? І як гэта — зразумець, што твой стартап ператварыўся ў зомбі? Гаворым "пра гэта" з фаўндарам праекта Дзмітрыем Зяневічам.
More Episodes
Published 03/30/20
Гэтая гісторыя пачалася са скрадзенага заплечніка, а працягваецца паспяховым стартапам, які дапамагае сцэнарыстам па ўсім свеце спраўляцца з аб'ёмнай працай. Filmustage — гэта вэб-сервіс для апрацоўкі сцэнара фільма з дапамогай нейроннай сеткі. Як гэта працуе, хто карыстаецца сервісам і якія ў...
Published 03/25/20