Episodes
Enjoy.ai не назавеш інакш, як гарачым стартапам. "Наша місія — дапамагаць парам разнастаіць сексуальнае жыццё", — дэкларавалі стваральнікі праекта. Гучыць крута, праўда? І раптам у самым пачатку вясны, калі паўсюль каханне, букеты і сакавіцкія каты, мы даведваемся, што Enjoy.ai закрываецца!
Як гэта — рабіць у Беларусі стартап на тэму сексу? Якія трэнды ёсць у секстэху? Як рэагуюць на гэтую тэму інвестары? І як гэта — зразумець, што твой стартап ператварыўся ў зомбі? Гаворым "пра гэта" з...
Published 03/30/20
Гэтая гісторыя пачалася са скрадзенага заплечніка, а працягваецца паспяховым стартапам, які дапамагае сцэнарыстам па ўсім свеце спраўляцца з аб'ёмнай працай. Filmustage — гэта вэб-сервіс для апрацоўкі сцэнара фільма з дапамогай нейроннай сеткі. Як гэта працуе, хто карыстаецца сервісам і якія ў яго перспектывы? Распавядае заснавальнікі стартапа Ягор Дуброўскi і Андрэй Каралькоў.
Published 03/25/20
Беларуска ў спісе Forbes? Неверагодна, але гэта так! Сёння ў "Стартапніцы" Таццяна Зарэцкая, фаўндар стартапа Laava Tech і ўдзельніца апошняга спіса Forbes 30 Under 30. Адкуль у дзяўчыны інтарэс да сельскай гаспадаркі, што даў пераезд у Эстонію, як гэта — пітчыць, стоячы ў палонцы?
Published 03/20/20
Падабаецца ездзіць на машыне, але не падабаецца накручваць кругі па раёне ў пошуках месца для паркоўкі? У беларускіх стартапераў ёсць варыянт — бясплатная мабільная праграма SpotVision, з дапамогай якой можна ўбачыць свабодныя парковачныя месцы на карце.
Стартап пачынаўся з камеры, усталяванай на балконе. Што сёння ўмее нейрасетка SpotVision? Расказвае фаўндар праекта Павел Конан.
Published 02/21/20
2019 год быў багатым на падзеі ў стартап-экасістэме. У Беларусі запрацаваў акселератар TechMinsk, інкубатар Demium Startups, прайшоў этап Seedstars World. Шэраг праектаў адзначыўся раўндамі інвеставання. Былі праведзеныя першыя здзелкі з ужываннем "англійскага права". Стартапы, нарэшце, заўважыла дзяржава: БНТУ пачаў даваць грашовыя гранты ўнутраным праектам, некалькі дзясяткаў праектаў пракрэдытаваў "Банк развіцця".
Каб падвесці венчурныя вынікі года, мы паклікалі ў "Стартапніцу"...
Published 02/07/20
Мабільная праграма Artyline прызначаная для стварэння інтэрактыўных прататыпаў на аснове эскізаў з выкарыстаннем камп'ютэрнага зроку. Візуалізацыя і праверка ідэй у адзін клік: эскіз — сканаванне — экран. Проста, як выбраць фільтру Instagram!
Сённяшняя госця "Стартапніцы" — CEO Artyline Алена Малюціна. Пагаворым пра тое, як працуе стартап, пра акселерацыю ў Techminsk і пра перамогу ў конкурсе Golden Kitty Product Hunt.
Published 01/31/20
Беларускае браўзернае расшырэнне для вымання даных з сайтаў і іх візуалізацыі Parsers прайшло акселерацыю ў Starta Accelerator у Нью-Ёрку. Як гэта было і што гэта дало? Распавядае заснавальнік і CEO праекта Parsers Яўген Гурыновіч.
Сервіс Parsers дазваляе без выкарыстання праграмавання ў некалькі клікаў "дастаць" даныя з сайта і захаваць іх у патрэбным фармаце. "Парсінг — гэта як прагляд порна. Усе гэтым займаюцца, але ніхто пра гэта не гаворыць", — сказаў неяк Яўген. Ну паглядзім, што ў іх...
Published 12/23/19
Валерый Астрынскі — сузаснавальнік адзінай беларускай сеткі бізнес-анёлаў Angels BAND. Размова пра бізнес-клімат і аптымізм, пра тое, як адчуць перспектыўнасць ідэі, пра патрабаванні інвестараў да праекта і пра многае іншае, на што павінны звяртаць увагу тыя, хто пачынае сваю справу. Таксама Валерый ацэньвае перспектывы тых сфер, у якіх беларускія прадпрымальнікі любяць пачынаць праекты.
Published 12/11/19
Стартап-хаб, каворкінг, бізнес-інкубатар, цэнтр прыцягнення, цэнтр развіцця прадпрымальніцтва... Уся гэтая гаспадарка — неад'емныя складнікі экасістэмы стартапаў, альтэрнатыва якім — бацькоўскі гараж. Што выбраць? І дзеля каго (чаго) гэта ўсё? На пытанні вядучых "Стартапніцы" адказвае Дзмітрый Прымак з "Белаграпрамбанка", які днямі адкрыў у Мінску цэнтр развіцця прадпрымальніцтва Igrow.
Published 12/06/19
Піліш стартап? Спярша знайдзі добрага юрыста! Іначай пасля ўзнікнуць пытанні. Абавязкова ўзнікнуць!
Калі стартапу мае сэнс задумвацца пра юрыдычную дапамогу? З якімі праблемамі юрысты могуць дапамагчы зладзіць, а якія — перадухіліць? У чым увогуле заключаецца юрыдычнае кансультаванне і суправаджэнне ў экасістэма стартапаў? На гэтыя пытанні адказвае кіруючы партнёр COBALT Дар'я Жук.
Published 12/06/19
Ігар Маханёк — легенда ў свеце беларускіх IT. Яшчэ ў 2000-я два разы выйграў "Кубак Яндэкса" па пошуку ў інтэрнэце, потым з'ехаў працаваць у Google, перайшоў у Facebook... І пачаў укладваць грошы ў стартапы.
Першыя інвестыцыі былі зробленыя каля сямі гадоў таму. У партфелі ў Ігара PandaDoc і іншыя праекты, дакладную колькасць якіх, як і дакладную колькасць экзітаў, ужо складана хутка падлічыць. У "Стартапніцы" Ігар Маханёк распавядае пра экзіты, якіх чакаеш сем гадоў; "чырвоныя сцягі";...
Published 11/11/19
Будучыня прыйшла ў Беларусь! Стартап Dronex сумесна з Menu.by запусціў у тэставым рэжыме дастаўку ежы... з дапамогай дронаў. Фаўндар праекта Уладзімір Давыдаў распавядзе падрабязнасці: як развіваўся стартап, ці застануцца праз яго без работы кур'еры, колькі дронаў задзейнічала ў сервісе, якую вагу яны падымаюць, як збіраюцца канкураваць з паштаматамі, куды і адукль яны змогуць прынесці вам піцу і што на гэты конт думае беларускае заканадаўства.
Published 11/01/19
Амаль кожная трэцяя сям'я ў свеце сутыкаецца з парушэннямі вымаўлення ў дзіцяці дашкольнага ўзросту. Выправіць іх можна, калі рэгулярна рабіць патрэбныя практыкаванні. Але як зрабіць так, каб дзіця займалася ахвотна і не філоніла?
Гэтую праблему вырашае праграма CatZu, якая дапамагае дзецям загаварыць правільна. Як гэта працуе? Пра гэта ў "Стартапніцы" расказвае CEO CatZu дэфектолаг Антаніна Судзілоўская. Дапамагае нам Юлія Няхай.
Published 10/04/19
Інструменты маркетынга добра вядомыя, але эфектыўна прымяняць іх на практыцы атрымліваецца далёка не заўсёды. Якім павінен быць "правільны" маркетынг стартапаў? Раскажа эксперт у галіне развіцця бізнесу, аўтар праекта StartupOn Ірына Дубовік. Пагаварылі і пра вузкія месцы праектаў з пазіцый бізнесу.
Published 09/29/19
Антон Кулічкін, верагодна, самы загадкавы чалавек у беларускай стартап-тусоўцы. Антон уваходзіць у сеціва бізнес-анёлаў Angels Band і ў савет экспертаў Асацыяцыі "Тэхналогіі размеркаванага рэестра", выкладае ў Imaguru Blockchain School.
"Бізнес-анёл заўсёды па-за зонай камфорту, заўсёды павінен быць галодным, у пошуку, — сказаў Антон у адным інтэрв'ю. — У анёльскім інвеставанні няма спакою".
Published 09/29/19
Герой "Стартапніцы" — Вадзім Макоўскі, СЕО блокчейн-стартапа Multy.io. Праект з'явіўся ў верасні 2017 году пасля блакчэйн-хакатона ў стартап-хабе "Імагуру".
Хлопцы распрацоўваюць адкрыты мабільны блакчэйн-кашалёк, які дае доступ да ўсіх крыптавалют на любым девайсе за кошт адной seed-фразы. У "Стартапніцы" пагаворым пра тое, як цяпер сябе адчуваюць праекты ў галіне блакчэйна і крыптавалют, улічваючы, з аднаго боку, сумную крыптазіму, а з другога —адкрыццё крыптаіржы ў Беларусі.
Published 09/11/19
Стартап Kuoll стартаваў як інструмент для кантролю якасці праграмавання. Потым каманда змяніла фокус і засяродзілася на працы з інтэрнэт-крамамі: прапанавала інструмент аналізу дадзеных для e-commerce.
Каманда з 5 чалавек 4 гады працавала над прадуктам. Хлопцы прайшлі два акселератары, адкрылі офіс у Нью-Ёрку, прыцягнулі інвестыцыі, але ў выніку... закрылі праект.
Калі фаўндару лепш закрыць кампанію, і як на гэта вырашыцца? Ці ёсць жыццё пасля стартапа? Пра гэта нам распавядае Дзмітрый...
Published 09/11/19
Сённяшняя наша госця — Дар'я Данілава, СЕО стартапа RocketData, сервісу з актуальнымі звесткамі пра бізнес і водгукамі, якія дапамагаюць прывесці кліентаў. На мінулым тыдні праект закрыў здзелку на $500 тысяч. Гэтая падзея — знакавая для беларускай экасістэмы.
$500 тысяч — гэта для стартапа шмат ці мала? Мы паразмаўляем з Дар'яй аб майстэрстве прыцягваць інвестыцыі, аб "адэкватнасці фаўндара" і перамовах з інвестарамі. А яшчэ — пра цяжкі перыяд у жыцці стартапа, калі грошы толькі-толькі...
Published 09/11/19
Новы герой "Стартапніцы" — Кірыл Атстараў, "серыйны стартапер", які цяпер працуе над праектам Skina bot. Гэта просты, прыватны і бяспечны спосаб дыягнаставаць стан скуры праз ананімны тэлеграм-бот. Праграма аналізуе практычна любыя скурныя змены, утварэнні і захворванні: дастаткова зрабіць фатаграфію скуры на смартфон.
У "Стартапніцы" — новым праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестарах, якія ў іх вераць — мы...
Published 07/24/19
У новым выпуску "Стартапніцы" мы працягваем медыцынскую тэму. Тыдзень таму ў студыі Еўрарадыё пабываў распрацоўшчык праекта Skinive Кірыл Атстараў. А сёння наш госць — Яраслаў Ліхачэўскі, CEO стартапа Deepdee, які распазнае хваробы па фатаграфіі вачэй.
У "Стартапніцы" — праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестараў, якія ў іх вераць — мы распытаем Яраслава пра цярністы шлях да поспеху, пра планы па манетызацыі і...
Published 07/24/19
Данііл Елісееў — мінскі школьнік, які сам сабраў 3D-прынтар, стаў фіналістам праграмы “Мой бізнес”, перамог у праекце “Таленты ХХІ века” і прадставіў сваё вынаходніцтва Аляксандру Лукашэнку на закрытай канферэнцыі.
Як працуюць 3D-прынтары? Як стаць прадпрымальнікам, калі ты школьнік? Калі гэтыя прынтары з’явяцца ў беларускіх крамах? Пра гэта мы паразмаўляем з Даніілам Елісеевым у “Стартапніцы” — новым праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у...
Published 07/24/19
Ірына Глябовіч — у мінулым юрыст кампаніі "Зубр Капітал", а цяпер — энтузіяст legal tech руху і адна з заснавальніц Minsk Legal Hackers. Як перакваліфікавацца з юрыста ў стартапера, што такое лігалтэх і хто, уласна кажучы, такія гэтыя Legal Hackers?
Пра гэта мы пагаварылі з Ірынай у "Стартапніцы" — новым праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестараў, якія ў іх вераць. Дапамагала галоўны рэдактар сайта BEL.BIZ Юлія...
Published 07/24/19
“Стартапніца” — новы праект Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і інвестараў, якія ў іх вераць. Сёння ў нас у студыі фінансавы аналітык Юлія Лакаткова, СЕО некалькіх праектаў, "каралева беларускага фінтэху" і проста прыгажуня.
Два гады таму каманда Юліі придуала прыкладанне для ўліку фінансаў PingFin. Стартап трапіў у польскі акселератар Huge Thing. Як праходзіла навучанне і ці было яно карысным, на якой стадыі праект зараз, як з'явілася...
Published 07/24/19