"Стартапніца": венчурныя вынікі года ад Кірыла Валошына
Listen now
Description
2019 год быў багатым на падзеі ў стартап-экасістэме. У Беларусі запрацаваў акселератар TechMinsk, інкубатар Demium Startups, прайшоў этап Seedstars World. Шэраг праектаў адзначыўся раўндамі інвеставання. Былі праведзеныя першыя здзелкі з ужываннем "англійскага права". Стартапы, нарэшце, заўважыла дзяржава: БНТУ пачаў даваць грашовыя гранты ўнутраным праектам, некалькі дзясяткаў праектаў пракрэдытаваў "Банк развіцця". Каб падвесці венчурныя вынікі года, мы паклікалі ў "Стартапніцу" беларускага IT-доўгажыхара Кірыла Валошына. Адзін са стваральнікаў TUT.by і сузаснавальнік шэрагу іншых праектаў, сёння ён актыўна інвестуе и ментарыць стартапы. Адным словам, легенда!
More Episodes
Enjoy.ai не назавеш інакш, як гарачым стартапам. "Наша місія — дапамагаць парам разнастаіць сексуальнае жыццё", — дэкларавалі стваральнікі праекта. Гучыць крута, праўда? І раптам у самым пачатку вясны, калі паўсюль каханне, букеты і сакавіцкія каты, мы даведваемся, што Enjoy.ai закрываецца! Як...
Published 03/30/20
Published 03/30/20