Episodes
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Шабельцаў. Мы абмяркуем гісторыю беларускай дыяспары ў Аргентыне паводле выдання спадара Шабельцава "Белорусы в Аргентине", Вильнюс, 2022. Што абмяркоўваем: 1. Як ідэнтыфікаваць беларусаў у Аргенціне? 2. Кім працавалі і чым займаліся беларусы імігранты? 3. Як беларусы стваралі свой аргентынскі дом. 4. Якім чынам адбывалася акультурацыя моладзі 5. Якія беларускія грамадскія арганізацыі дзейнічалі ў...
Published 11/11/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" бровар-аматар, рэканструктар беларускага гістарычнага піва Станіслаў Прыдыбайла! Абмяркоўваем - Дзе і як знайсці рэцэпты беларускага піва? - Якое піва варылі манахі-базыльяне? - Гіпотэза аб сувязі абознага піва і піва беларусаў-самаходаў з Сібіры. - Самы стары рэцэпт піва "Інфлянцкі бір" Разыгранка Інфлянцкага піва будзе тут https://www.instagram.com/tak.skl.histarychna/ Выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе слухачы...
Published 10/24/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі міжнародных адносін Вольга Бароўская! У Вольгі выйшла манаграфія "Беларусь у савецка-польскіх адносінах (сакавік 1921- люты 1939 гг.)" Мінск, 2024. Вялікую частку тэм з гэтай манаграфіі мы абмеркавалі ў выпуску "44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі". Паслухаць можна тут https://taksklhist.mave.digital/ep-45 У гэтым выпуску мы абмяркуем: -Чым гандлявала БССР...
Published 07/29/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў! І сення мы будзем гаварыць пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў. Некалі магутны і ўплывовы, базыльянскі ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні....
Published 07/13/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філалагічных навук, перакладчык Яўген Папакуль. У гэтым выпуску мы гаворым пра першы поўны пераклад на беларускую мову Эды - аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры, галоўнай крыніцы ведаў аб скандынаўскай міфалогіі. Сення мы абмяркоўваем: - Што такое “Эда”, колькі ўсяго гэтых сборнікаў і як іх правільна называць; - Якія асаблівасці беларускага перакладу і беларускія рэаліі ў Эдах; - Як эвалюцыянавала эдычная...
Published 06/29/24
У 64 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук, даследчыкам гісторыі Ізраіля Дзмітрыем Шавялевым пачатак араба-ізраільскага канфлікту. Мы гаворым пра - яўрэйскі і арабскі нацыянальныя рухі ў пачатку XX ст. - знакамітую дэкларацыю Бальфура. - Брытанскі мандат і яго ролю у стварэнні Дзяржавы Ізраіль. - арабскія дзяржаўныя праекты ў Палесціне. Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе слухачы могуць скарыстацца...
Published 05/25/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, егіптолаг Ала Спартак! Сення мы гаворым пра сімвал царскай улады, які звязваў сакральны і прафанны свет, і які потым літаральна расцягнулі па ўсім свеце. Мы сення гаворым пра абеліскі Старажытнага Егіпта. - Што гэта ўвогуле такое? - Як старажытнаегіпецкія абеліскі папалі ў Рым, Лондан і Нью-Йорк? - Што яны азначалі для саміх старажытных егіпцян? Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе...
Published 05/08/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філалагічных навук, даследчыца гісторыі беларускай этналогіі Яніна Грыневіч! Сення мы абмяркоўваем лёс беларускага забіральніка песень, папулярызатара народнага музычнага мастацтва, педагога Антона Грыневіча (1877-1937). Размаўляем з нагоды выхаду манаграфіі "Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча ", ужо другое выданне якой выдала спадарыня Яніна Грыневіч ў 2024 годзе Пра што гаворым: - раннія гады, пераезд у...
Published 04/26/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філасофскіх навук, даследчыца рукапіснай спадчыны беларусікх татар Ірына Анатольеўна Сынкова! І сення мы гаворым ўласна пра рукапісы беларускіх татар: -Хто такіе "беларускія татары" -Як, пра што і на якой мове пісалі беларускія татары? -Як і хто даследуе рукапісы беларускіх татар. Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ на зніжку ў 7% на ўсе тавары...
Published 04/10/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, даследчыца сярэднявечных ерасяў, экскурсавод па Беларусі Аляксандра Валодзіна! Сення мы гаворым пра ерась вальдэнсаў, якая пэўна адзіная сярод сярэднявечных ерасяў, працягвае існаваць і сёння! Аб чым гаворка ў падкасце: - Што такое ерась і як стаць ерэтыком? - Хто такі Вальдо і што ён прапаведваў? - І пры чым тут усім катары??? Выпуск падкасту 12 | Валодзіна | Ерасі, інквізітары і шлях да святасці можна послухаць тут...
Published 03/29/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" археолаг, даследчык палеаліту Аляксандр Вашанаў. Сёння мы абмяркоўваем археалагічны помнік, які змяняе звыклыя для нас веды: адкрыцце помніку Агова 1 - самага старажытнага помніка прысутнасці чалавека на тэрыторыі Беларусі. Так-так, старэй за Юравічы і Бердыж! Пра што гаворым: - Што за такі археалагічны помнік Агова і як ен быў адкрыты (і чаму варта глядзець пад ногі); - Якім чынам праходзіла вывучэнне гэтага помніку; - Самая галоўная сейнсацыя:...
Published 03/14/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" фалькларыстка, даследчыца Таццяна Васільеўна Валодзіна! Сёння мы гаворым пра нямецкія лекавыя замовы паводле выдання даследвання Таццяны Васільеўны "Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі", Мінск, 2023. Абмяркоўваем: - крыніцы і гісторыю даследвання; - агульнае і рознае ў нямецкай і беларускай традыцыях; - як і ад чаго лекуюць словам беларусы і немцы. Спасылка на ФБ Таццяны Валодзінай тут Спасылкі на месцы, дзе можна купіць...
Published 02/26/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук Сяргей Грунтоў! Мы будзе абмяркоўваць зісім нядаўна выдадзеную альбом-манаграфію Грунтоў С., Грыневіч Я., Саўчанка Н. "Забытая экспедыцыя 1923 года. Ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі" Мінск, 2023. - Што за экспедыцыя па Беларусі адбылася ў 1923 годзе і чаму пра яе забылі? - Якой мы бачым беларусь стогадовай даўніны ў аб'ектыве фотакамеры? - Хто браў удзел у экспедыцыі і якія складанасці былі яе...
Published 02/09/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Іна Калечыц! Мы пагаворым, пра што пісалі на сценах Спаса-прэабражэнскай царквы у Полацку з 12 па 20 стагоддзе. - Калі нельга, але вельмі хочацца, то можна? - Самыя распаўсюджаныя грахі сярэднявечча - Як і чаму даследуюцца графіці? У 2023 годзе выйшла кніга  Калечиц И.Л. Корпус граффити Полоцкой Спасо-Преображенской церкви. Северная келья. М.: "Квадрига", 2023 - 204 с. Купіць можна тут...
Published 01/19/24
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, экскурсавод Таццяна Даўгач Пагаворым пра - Новыя з'явы і новыя спосабы гарадскога жыцця - даходныя дамы як сімвал мадэрнізацыі гораду - як выглядаў інтэр'ер дома і дзе можна было гэта ўсё купіць Інстаграм спадарыні Таццяны тут https://www.instagram.com/dauhach/ Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by. Партнерскія выпускі расказваюць пра побыт і розныя пытанні паўсядзённасці з нашай...
Published 12/11/23
У гасцях падкасту Дзяніс Лісейчыкаў, кандыдат гістарычных навук, архівіст, гісторык і адзін з аўтараў даследвання "Маджанскія: армянскі род у гісторыі Беларусі", што выйшла літаральна месяц таму. У выпуску гаворым пра: -слуцкія паясы і іх месца ў беларускай культуры; - паходжанне і лес заснавальніка слуцкай персіярні Яна Маджарскага; - дзейнасць Леана Маджарскага і яго інтэграцыю ў грамадства Рэчы Паспалітай; - арганізацыю работы персіярні і першых слуцкіх ткачых-афраслучанак. Вось тут...
Published 11/28/23
У гасцях падкасту доктар гістарычных навук Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі! У наступным 2024 годзе плануецца выданне кнігі Аляксандра Аляксандравіча "У светлую будучыню!": беларускае грамадства эпохі "адлігі" (1953-1968 гг.)". У якасці анонсу у падкасце абмеркавалі некаторыя тэмы з гэтай кнігі - Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій - Дэмантаж культа Сталіна - Першая маладзёвая субкультура - Хуліганскі тэрор - Дэфіцыт і ценявая эканоміка Сачыце за навінамі аб выхадзе кнігі у сацсетках...
Published 11/15/23
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" PhD, кандыдат гістарычных навук, усходазнаўца Дзмітрый Сеўрук. Калі ласка, падпісвайцеся на ТГ-канал Дзмітрыя "Блізкі Ўсход у цэнтры Еўропы" з рознымі ўсходазнаўчымі цікавосткамі https://t.me/sektorvostok Гаворым пра -шыізм, гнастыцызм і адкуль узялася эзатэрыка ў ісламе; - якія былі гістарычныя накірункі эзатэрычнага шыізму; -  як яны трансфармаваліся і ў якой форме дажылі да сённяшняга дня. А яшчэ вы даведаецеся, хто такія імаміты, ісмаіліты,...
Published 10/27/23
🔥Жывы запіс падкасту "Так склалася гістарычна" ў Віцебску 13 жніўня 2023 году!🔥 Аьрымалася надзвычай цікавая размова з кандыдатам гістарычных навук, даследчыкам культурных кантактаў Русі і нямецкіх земляў у Сярэднявеччы Філіпам Падбярозкіным! Абмеркавалі: ✅Гандаль па Дзвіне ў Сярэднявеччы ✅Культурныя кантакты паміж беларускімі і нямецкімі землямі ✅ Першую беларускую міжнародную дамову 1229 году ✅ Забойствы, крадзяжы і бойкі Дзякуй ўсім, хто прыйшоў і цудоўнаму Upgrade, Віцебск,...
Published 10/04/23
🔥Жывы запіс падкасту "Так склалася гістарычна" ў Лідзе 10 жніўня 2023 году!🔥 Пагаварылі з гісторыкам, даследчыкам і рэпетытарам Сяргеем Емяльянавым! ✅Тэма: "Вікінгі ў гісторыі Беларусі: з бандытаў у гандляры" Абмяркавалі: ✅дружыны, "таварыствы" і мэты іх стварэння ✅вайна, мір, гандаль і "добрыя піры" ✅падабенства паміж вікінгамі і "літвой" Дзякуй за гасціннасць ўсім, хто прыйшоў і цудоўнаму Wega social club Ліда, Хімікаў, 6а/4 ФБ Сяргея Емяльянава...
Published 09/19/23
Адкрыты запіс падкасту "Так склалася гістарычна" на фестывалі "Вуліца-ежа" 24 чэрвеня 2023 г. Гэтым разам аўтарка падкасту Ганна Дзягель запрасіла сама сябе )) Расказваю пра: ◽️гісторыю старажытных яўрэеў, ◽️старажытныя ж імперыі ◽️і мару пра вяртанне. Відэа глядзіце на ютуб, карцінкі ў сацсетачках https://taplink.cc/tak.skl.histarychna Відэаверсія падкасту створана пры падтрымцы студыі TeamTeam 🖤 (https://www.instagram.com/teamteam_studio) А пастаянна падтрымліваюць праект сваімі...
Published 08/03/23
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, музеезнаўца, аўтар праекту "Куфар старажытнасцяў" Павел Каралёў! Мы пагаворым пра новую кнігу Паўла "Купала і Колас жартуюць" (2023): - Як класікі беларускай літаратуры жартавалі з сябе і іншых? - Якія ў іх былі захапленні? - Ці было месца гумару ў асабістым жыцці? Куфар старажытнасцяў - тэлеграм-канал пра беларускія артэфакты, фота-гісторыю і унікальныя цікавосткі. Падпісвацца тут https://t.me/kufar_starazytnasc Купіць кнігу "Купала...
Published 07/20/23
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" Даследчыца беларускага фальклору і народнай культуры Таццяна Валодзіна! Мы пагаворым пра месца ката ў беларускай народнай культуры: - калыханкі і прыкметы - народная медыцына - міфалогія Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by. Партнерскія выпускі расказваюць пра побыт і розныя пытанні паўсядзённасці з нашай мінуўшчыны, якая часам бліжэй, чым здаецца 😉 Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ на зніжку...
Published 07/07/23
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, экскурсавод Павел Булаты! (Падпісвацца можна тут https://instagram.com/pawel_bulaty) Сёння мы обмяркоўваем з'яўленне, распаўсюджванне і культуру ўжывання кавы на Беларусі: - Адкуль да нас прыйшла кава і чаму так называецца? - Хто піў каву і якім чынам гатавалі? - Як кава стала часткай культурнага коду Беларусі? Пра гэта і многае іншае слухайце ў выпуску і на экскурсіях Паўла Булатага! Гэты выпуск падкасту створаны...
Published 06/27/23