Праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ў сакавіку 2023 года пакараны 10-цю гадамі пазбаўлення волі. Гэта ўжо другое зняволенне кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" за ажыццяўленне ім грамадскай дзейнасці, за дапамогу ахвярам парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Першы раз Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў 2011-м на 4 з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і спагнаннем нанесенай шкоды дзяржаве. Пакаранне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. Той свой турэмны досвед праваабаронца, літаратуразнаўца, эсэіст...