Птушыны свет Беларусі | Аляксандр Вінчэўскі
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў. Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды. ❗️ Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі -  BirdRace-2023. Усе дэталі і форма рэгістрацыі тут. Аб чым пойдзе гаворка? як спадар Алесь зацікавіўся птушкамі; колькі птушак спадар Алесь пабачыў у Беларусі і колькі застаецца; як і чаму мігруюць птушкі (з беларускімі прыкладамі); як паўплываюць змены клімата на птушыныя папуляцыі ("праблема пардвы"); калі мы можам сябе зваць птушкарамі; як навучыцца пазнаваць птушак і па чым іх пазнаваць; навошта кальцуюць птушак і як больш тэхналагічна адсочваюць за іх жыццём; як стварыўся і працуе праект "Вялікі шлях арляца"; ці ўсё акей у Беларусі з інфраструктурай для птушкавання; ці ёсць патрэба ў арніталагічнай адукацыі грамадства. Спадар Алесь таксама дае парады, дзе і як фіксаваць свае назіранні за птушкамі, таму ніжэй - спасылкі на адпаведныя сэрвісы: https://observation.org/ https://ebird.org/ https://www.inaturalist.org/ ❗️ Facebook-старонка Алеся Вінчэўскага: https://www.facebook.com/alexandre.vintchevski ❗️ Праект "Дзікая прырода побач": https://wildlifebelarus.org/ ❗️ Праект "Крылы.by": http://kryly.by/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з...
Published 11/05/24
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй...
Published 10/22/24
Published 10/22/24