Episodes
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны...
Published 11/05/24
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет. 🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у...
Published 10/22/24
Published 10/22/24
Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны. Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на ⁠Patreon⁠. У гэтым эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў...
Published 10/08/24
Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт". Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon. У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся. А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час...
Published 09/24/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды...
Published 09/10/24
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе. Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз...
Published 08/27/24
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі. Пра што пойдзе размова? ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа; як абіраецца рэгіён для даследавання; дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ; як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей; як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках; адукль з’яўляецца этнаграфічны...
Published 06/18/24
⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе. Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі. Пра што пойдзе размова? а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя; мудрасці ад суседскага дзеда Пятро; успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы; як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і...
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму? Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы. Па-другое, фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна...
Published 05/21/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну Гарадка. А што ў эпізодзе #47? як і кім руйнавалася і аднаўлялася Гарадоцкая царква; якія артэфакты мінулага знаходзіліся на дварах ў Гарадку; які склаўся лёс воднага млына; чаму ў 2006 годзе...
Published 05/14/24
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра што пойдзе гаворка? чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі; у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання; як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі; як праз пошукі сваіх...
Published 04/30/24
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз на іх паглядзім! Што будзе ў падкасце? дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень развіццё фальварак Гелянова; чаму зруйнавалі браму ў...
Published 04/16/24
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе: пра шлях і досвед Кацярыны; пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва; пра прасоўванне гэтай спадчыны; пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз. Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны: ...
Published 04/02/24
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта не адзіны выпадак, калі нешта не тое адбываецца з гістарычнымі помнікамі ў Беларусі. Пра гэта на прыкладах і пойдзе размова з Уладзіславам. У другой палове размовы будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце....
Published 03/19/24
Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка. Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю....
Published 03/12/24
⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel. Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў. Пра што пойдзе размова? якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта; колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля; як шукаецца рэчышча ракі ў балоце; наколькі...
Published 02/20/24
Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў. Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта. Пра што можна даведацца ў падкасце? хто тая каманда, якая працуе над праектам; як шукаем гасцей эпізодаў; што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы; чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне; якім быў бы праект VANDRA,...
Published 11/21/23
⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён). У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі. Аб чым пойдзе гаворка? як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка; ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда...
Published 11/07/23
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”. Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з’яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў да калекцыянераў і наўпрост у кагосьці дома. Аб чым пойдзе гаворка? як з'явілася ідэя праекта і збора гістарычных дакументаў; дзе могуць захоўвацца дакументы па Беларусі; як ладзяцца...
Published 10/24/23
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у даследаваннях гэтай справы. Аб чым пойдзе гаворка? як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і; як сям'я Марыя заснавала Малыя Дзядзічы; як і якія гістарычныя сямейныя дакументы захаваліся ў Марыі (нават план фальварак!) гісторыі пра прадзядуль: служба ў жандармерыі ў Вільні і вандроўка ў Амерыку да...
Published 10/10/23
⭐️ Госць эпізода - Павел Каралёў, музеезнаўца і аўтар праекта па захаванню беларускай спадчыны "Куфар старажытнасцяў". Аб чым пойдзе размова ў выпуску? адкуль прыходзіў інтарэс да спадчыны і якая тут роль універсітэта, чаму праект "Куфар старажытнасцяў" названы ў гонар братоў Луцкевічаў, якія былі першыя артэфакты ў калекцыі праекта, як Павел уратаваў надмагільны помнік з берага ракі Свіслач, які артэфакт са збораў Паўла хацелі выкупіць музеі, як наладжана сувязь з музеямі і...
Published 09/26/23
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся. Аб чым пойдзе размова ў выпуску? як прыйшла ідэя праекта,  ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі, як адбылася супраца з Традыцыйным строем, якія абрады праводзілі на імпрэзе Калядных спевак, наколькі вялікая ўласная калекцыя тэкстылю, як да Уладзіміра трапіў кабацік, якому амаль 130 год, як праводзяцца абрады прыбірання крыжоў і “лялька-немка”, якія...
Published 09/12/23
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў. Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды. ❗️ Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі -  BirdRace-2023. Усе дэталі і форма рэгістрацыі тут. Аб чым пойдзе гаворка? як спадар Алесь зацікавіўся птушкамі; колькі птушак спадар...
Published 08/29/23
⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца. А тэма эпізода з’явілася з назіранняў, што беларусы сталі пакрысе пераасэнсоўваць абрадавую спадчыну і ўводзіць яе ў свой лад жыцця. Будзем разбірацца! Аб чым ідзе размова? з чаго складаецца народны каляндар беларуса; як ужываюцца...
Published 08/15/23