Аднаўленне маёнтка Ромера і Сулістроўскіх | Канстанцін Хурс
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён). У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі. Аб чым пойдзе гаворка? як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка; ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера; што было зроблена ў маёнтку за гэты час; якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна; якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна); якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам; што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве. Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць). ❗️ Сайт маёнтка Ромера: https://www.romer.by/ ❗️ Instagram-старонка праекта: https://www.instagram.com/maentak.romera/ ❗️ Электронная пошта: [email protected] 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра...
Published 04/30/24
Published 04/30/24